Пакуль улады Віцебскага раёну адмаўляюцца прызнаваць урочышча Хайсы месцам масавых расстрэлаў 1930-х гадоў, грамадзкія актывісты ўшаноўваюць памяць забітых памагатымі сталінскага рэжыму. На цяперашні момант у лесе ўсталяваныя 33 крыжы памяці.

4 лістапада актывісты зь Віцебску ўсклалі жалобны вянок на магілу на вайсковым пахаваньні №4429. Яны ўпэўненыя, улады перапахавалі тут парэшткі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, і абураныя тым, наколькі ў нязручным для наведваньня месцы знаходзіцца месца апошняга спачыну забітых нявінных людзей.