Друкаваць гэтую старонку
Субота, 04 Чэрвень 2022

Паралімпійца Аляксея Талая ўнеслі ў базу «Міратворац»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Жыхара Оршы паралімпійца Аляксея Талая ўнеслі ва ўкраінскую базу «Міратворац». На гэтым сайце публікуюць дадзеныя тых, хто датычны да расейскай вайсковай і гібрыднай агрэсіі супраць Украіны, спецслужбаў і гэтак далей. Мяркуючы па дадзеных сайта, інфармацыя з'явіўся ў базе яшчэ 5 траўня. 

Прычынай стаў яго візіт у самаабвешчаную ДНР. Сам Талай раней казаў, што ездзіў на Данбас "з гуманітарнай місіяй ад беларускага народа" і перадаваў дапамогу ад беларусаў. «Замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны <…> Прыехаў на акупаваны Данбас і прывёз чырвоны сцяг, а таксама наведаў дзіцячыя дамы і бальніцу», - гаворыцца на сайце «Міратворац» у дачыненні да Талая. 

Аляксей Канстанцінавіч мае кваліфікацыю матывацыйнага спікера. Ён майстар спорту па плаванні, шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы, член Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь, прадпрымальнік і грамадскі дзеяч, заснавальнік дабрачыннага фонду. Адзначаны медалём "За ўклад у абарону мацярынства і дзяцінства" і ўзнагароджаны мэрам Талахасі-Фларыда (ЗША) медалём «За сацыяльныя заслугі». 

Талай з'яўляецца носьбітам званняў: «Добраахвотнік Расіі», «Лепшы спікер-матыватар года», «Дыямент Добразычлівасці», «Тата года» і «Ганаровае Арляня». Быў факеланосцам і зорным паслом ІІ Еўрапейскіх Гульняў. 

Іван Чайка