Друкаваць гэтую старонку
Субота, 06 Май 2017

На Віцебшчыне – “сумленная ўлада”?

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

З 2014 году ў Віцебску дзейнічае т.зв. Генэральны савет па стварэньні міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу». Сваёй мэтай ствараная арганізацыя абвясьціла барацьбу за ўсталяваньне сумленнай улады, прычым ня толькі ў Беларусі.

Як часта ў нас бывае, дзейнасьць гэткага кшталту ініцыятываў адразу прыцягвае да сябе ўвагу як праваахоўных органаў, так і мясцовых уладаў. Вось і дзейнасьць названага аб'яднаньня грамадзян ня стала выключэньнем з правілаў. Не пасьпелі яны заявіць пра свае прэтэнзіі да мясцовай вертыкалі, як тут жа на іх пасыпаліся праверкі з боку розных інстанцыяў.

Так, у 2016 годзе ў дачыненьні да Генэральнага савету была ініцыяваная праверка  па паведамленьні галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму.

І, у сувязі з праведзенай праверкай, Пётар Іваноў, незалежны праваабаронца зь Віцебску і старшыня Генэральнага савету па стварэньні міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу» надоечы атрымаў афіцыйны адказ за подпісам намесьніка начальніка ўпраўленьня ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму палкоўніка міліцыі Аляксандра Руколя. У сваім адказе Аляксандар Рыгоравіч паведаміў наконт вынікаў праверкі, якая ладзілася АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску. Адпаведная праверка была ініцыяваная нібыта за парушэньні крымінальнага кодэксу паводле артыкулу  193¹ (незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонду альбо ўдзел у іх дзейнасьці).

Намесьнік старшыні Генэральнага савету па стварэньні МГА «За сумленную ўладу» Леанід Здрэстаў мяркуе, што гэтыя нападкі з боку ўладаў зьвязаныя з актыўнай палітычнай і грамадзянскай дзейнасьцю, якую разгарнулі ў віцебскім рэгіёне яе чальцы.

І ўсё ж, як вынікае з атрыманага ліста, праведзеная праверка ня выявіла парушэньняў, і была вынесеная пастанова пра адмову ў распачынаньні крымінальнай справы.

Няўжо і сапраўды ў нас сумленная ўлада?

Уладзімер Бяляўскі