3 красавіка судзьдзя суду Гарадоцкага раёну Алена Віхаценка пачала разгляд скаргі Яна Дзяржаўцава на парушэньне яго законных правоў і інтарэсаў супрацоўнікамі Гарадоцкага райвыканкаму. На думку актывіста КХП-БНФ, адказныя работнікі Гарадоцкага райвыканкаму парушылі закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Белстат склаў сьпіс гарадоў з самымі вялікімі аб’ёмамі выкідаў забруджвальных рэчываў у паветра ад стацыянарных крыніц. Рэйтынг традыцыйна ўзначаліў Наваполацак (54 тысячы тон). Усьлед за ім ідзе Менск (25 тысяч тон), Гародня (11 тысяч тон) і Новалукомаль (9000 тон). Усяго ж па ўсёй краіне ў паветра было выкінута 446 200 тон забруджвальных рэчываў.

У парушэньне слоў губэрнатара Аляксандра Косінца, што ніводнае дрэва ня будзе сьпілаванае, полацкія будаўнікі цішком сьпілавалі дрэвы. Будаўнікі гандлёвага цэнтру такім чынам пашырылі пляцоўку для аўтамабільных стаянак. Ані райвыканкам, ані ЖКГ Полацку не былі пастаўленыя ў вядомасьць наконт зьнішчэньня аб’ектаў зялёнага сьвету.

Маці палітвязьня Ігара Аліневіча сустрэлася зь ім у турме. «Доўгатэрміновае спатканьне» адбылося 24 сьнежня і працягвалася менш за суткі. У інтэрвію сайту charter97.org Валянціна Аліневіч распавяла пра ўмовы ўтрыманьня свайго сына.

Цяплічны камбінат «Віцебскэнэрга» робіць незаконнае захаваньне мінэральнай ваты. Пра гэта паведаміў Аляксей Іваноў: «У нас у пасёлку Арэхаўск Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці цяплічны камбінат РУП «Віцебскэнэрга» зьдзяйсьняе незаконнае пахаваньне мінэральнай ваты пасьля выкарыстаньня яе ў вытворчасьці. Пахавалі ўжо некалькі вагонаў».