Вучняў «Школ міру» вучылі карыстацца зброяй
У вайсковай чстцы № 71327, якая месціцца ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёна, правялі 4-ты абласны злёт навучэнцаў так званых «Школ міра». Для 130 юных удзельнікаў правялі экскурсію па вайсковай частцы і спаборніцтвы па вайсковай справе: дзеці і падлеткі мусілі прадэманстраваць навыкі абыходжання са зброяй, уменне «выносіць параненага з поля бою» і слушна дзейнічаць па камандзе «Газы». Такія конкурсы былі прапанаваны «міратворцам» падчас вайскова-патрыятычнай гульні «Лепельскі рубеж».
У Браслаўскім раёне міліцыянты будуць шукаць зброю
Як піша сайт раёнкі, асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Арсенал" пройдзе з 9 па 13 кастрычніка на тэрыторыі Браслаўскага раёна.
Расейская ядзерная зброя будзе ўвозіцца ў Беларусь праз Віцебскую вобласць?
Па інфармацыі «Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі», дастаўка ядзернай зброі і звязанага з ёй абсталявання на станцыі БЧ пройдзе ў два этапы. Першы этап адбыўся ў чэрвені 2023 года. У гэтым месяцы са станцый расійскай чыгункі на станцыю Прудок, Гарадоцкага раёна (Віцебскае аддзяленне БЧ) было запланавана тры адпраўкі агульнай колькасцю 16 вагонаў.
За захоўванне паляўнічага арсенала жанчыну прыгаварылі да 1,5 гадоў "хатняй хіміі"
Суддзя Гарадоцкага суда Ганна Гурынава 26 траўня прызнала вінаватай у незаконным набыцці, захоўванні і нашэнні выбуховых рэчываў і на падставе ч.2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса прызначыла пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1,5 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу жыхарку Гарадскога раёна Ганну Міхайлаву.
У Віцебску да Дня Перамогі адчынілі выставу зброі з калекцыі былога міністра МУС Шуневіча
Тое, што ў «Год мира и созидания» ў абласным цэнтры да 9 траўня адчынілі выставу зброі, выглядае двухсэнсоўна. Але экспзазіцыя, размешчаная ў Віцебскім краязнаўчым музеі, мае яшчэ адну асаблівасць: гэта прыватны збор былога міністра МУС Ігара Шуневіча, які прызнаваўся, што з“яўляецца апантаным калекцыянерам зброі – проста «памяшаны на гэтым». Спадар Шуневіч, які быў Міністрам унутраных справаў з 2012 па 2019 гады, яшчэ падчас знаходжання на гэтай пасадзе казаў, што колькасць агняпальнай зброі, якую ён захоўвае, даўно перавысіла дазволены заканадаўствам максімум, і таму ён быў вымушаны ўзяць ліцэнзію на калекцыянаванне.
Паляваньне па-беларуску: за незабітага зайца – 500 рублёў штрафу...
Паляўнічы хацеў здабыць зайца ў Гарадоцкім раёне, а замест гэтага “упаляваў” у судзе штраф на 20 базавых ды страціў на тры гады сваю стрэльбу. Яе канфіскавалі інспэктары. Гэтак можна папаляваць хіба толькі ў Беларусі…
Жыхары Віцебшчыны працягваюць захоўваць зброю часоў вайны
За пяць дзён правядзеньня апэрацыі «Арсэнал» УУС Віцебскага аблвыканкаму канфіскавана больш за 130 адзінак зброі. Усяго ў жыхароў рэгіёну канфіскавана за розныя парушэньні 89 адзінак зарэгістраванай зброі, 43 - незарэгістраванай, больш за 1 тыс. боепрыпасаў, адна выбухная прылада (корпус ад гранаты часоў Другой сусьветнай вайны), 5,9 кг выбуховых рэчываў. Добраахвотна за гэты пэрыяд грамадзяне здалі ў міліцыю 79 адзінак зброі, якія стаяць на ўліку, 54 - незарэгістраванай, амаль 3,7 тыс. боепрыпасаў, 81 выбуховае прыстасаваньне (гранаты, карпусы ад іх).