Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 28 Сакавік 2023

Жыхары аграгарадка Богіна скардзяцца на пясок у водаправоднай вадзе

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У аграгарадку Богіна Далёкаўскага сельсавета Браслаўскага раёна водаправодная вада "запраўлена" пяском. На гэты факт звярнулі ўвагу мясцовыя жыхары. Хоць не так даўно там была запушчана станцыя абезжалезвання вады.

Па словах жыхара вёскі Змітра, сістэма ачысткі вады ў аграгарадку не працуе належным чынам. У якасці доказу ён сфатаграфаваў рондаль з водаправоднай вадой, на дне якога добра заўважны пясок. Паводле Змітра, такая вада, канешне ж, шкодзіць здароўю жыхароў.

«Пасля кіпячэння дно посуду стабільна пакрыта пластом пяску», - кажа вясковец. Асабліва яго хвалюе той факт, што ў Богіна не так даўно запушчана станцыя абезжалезвання вады, таму такіх сюрпрызаў мясцовыя жыхары ніяк не чакалі.

Інга Сташэўская