Друкаваць гэтую старонку
Серада, 25 Снежань 2013

«Віцебскэнэрга» незаконна захоўвае небясьпечныя адходы?

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Цяплічны камбінат «Віцебскэнэрга» робіць незаконнае захаваньне мінэральнай ваты. Пра гэта паведаміў Аляксей Іваноў: «У нас у пасёлку Арэхаўск Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці цяплічны камбінат РУП «Віцебскэнэрга» зьдзяйсьняе незаконнае пахаваньне мінэральнай ваты пасьля выкарыстаньня яе ў вытворчасьці. Пахавалі ўжо некалькі вагонаў».

«Звароты ў КДК і Міністэрства прыродных рэсурсаў аказаліся бескарысныя, яны такую карэспандэнцыю і не разглядаюць, хоць мінэральная вата падлягае захаваньню ў адмыслова адведзеных для гэтага месцах або другаснай перапрацоўцы. Яна не раскладаецца на працягу сотняў гадоў», - паведаміў Аляксей Іваноў.

«Мінэральная вата - гэта не шклавата, якая выкарыстоўваецца ў будаўніцтве і шкодная. Наогул, мінэральная вата, якая выкарыстоўваецца для вырошчваньня расьлін, так званы субстрат, правільна называецца - каменная вата. Гэта значыць, яна робіцца паводле спэцыяльнай тэхналёгіі з каменя. А яе утылізацыяй займаюцца спэцыялісты, адказныя за экалягічную бясьпеку, вываз і ўтылізацыю невыкараставаных адходаў. У нас у Воршы ёсьць экалягічная служба, якая адсочвае гэта, а таксама заключаныя дамовы са сьметнікам ЖКГ, куды названыя даходы вывозяцца. Таму калі хтосьці і зрабіў фатаграфіі, то ня выключана, што гэта часовае знаходжаньне, а не ўтылізацыя» , - пракамэнтаваў сытуацыю выканаўчы дырэктар цяплічнага камбінату Васіль Кавалёў.

Крыніца: Хартыя'97