Дзень правоў чалавека ў Віцебску: дыскусія сярод журналістаў
10 сьнежня, у 69-ю гадавіну прыняцьця Генэральнай асамблеяй ААН Сусьветнай дэклярацыі правоў чалавека, у Віцебску распачаўся двухдзённы сэмінар, прысьвечаны бясьпецы журналістаў. Удзельнікі сэмінару – прадстаўнікі ня толькі абласнога цэнтру, але і Аршаншчыны, Полацку, Гарадка – у такі дзень не маглі не закрануць тэму парушэньня правоў чалавека на Беларусі.
Актывізацыя прапаганды “рускага сьвету” вымусіла дэмакратычныя арганізацыі зьвярнуцца да ўладаў
У заяве, накіраванай у Віцебскі аблвыканкам, упраўленьне КДБ па Віцебскай вобласьці і ўпраўленьне ўнутраных спраў, шэраг дэмакратычных арганізацыяў выказалі пратэст супраць актыўнай дзейнасьці прапагандыстаў “рускага сьвету” на тэрыторыі вобласьці.
Чым віцябчук Сяргей Сясіцкі «пакрыўдзіў» сайт Палітрынг і мясцовы «русский мир»
Спадара Сясіцкага абвінавацілі ў закліках да «бесчалавечнага зьнішчэньня» прыхільнікаў «русского мира». Пра гэта ён абсалютна выпадкова даведаўся з публікацыі на сайце «Палітрынг» пад назовам «СК Расеі «заняўся» актывістам зь Віцебску, які заклікаў спаліць «рашысцкую чуму».
На віцебчука, які выказаўся ў сацсетках супраць «рашысцкай чумы», падалі заяву ў СК Расеі
Грамадзянін Беларусі, нехта Сяргей Іваноў, напісаў заяву ў Сьледчы камітэт Расеі на фразу віцебчука Сяргея Сясіцкага ў сацыяльнай сетцы фэйсбук.
Гэта было не ў прытоне: СК паведаміў падрабязнасьці затрыманьня ў Віцебску «сьвятара-сутэнёра»
Сьледчы камітэт раскрыў падрабязнасьці затрыманьня ў Віцебску праваслаўнага сьвятара аднаго з храмаў Ленінградзкай вобласьці (Расея). Паводле інфармацыі СК сьвятара затрымалі на аўтавакзале, а не ў прытоне.
У Віцебску за адзін стол селі прадстаўнікі БНФ і «рускага сьвету»
14 чэрвеня ў Віцебску адбыўся круглы стол Грамадзкай пляцформы «Дыялёг». Арганізаваў сустрэчу рух «Грамадзянская згода», які зьявіўся нейк раптам зь ніадкуль, але ўжо правёў аналягічную сустрэчу ў Менску.
Віцебскія ідэолягі ня бачаць пагрозы ў гастролях выканаўцы шансону – адэпта «Рускага сьвету»
Здаецца, віцебская ўлада дала слабіну і ўсё ж «прагнулася» пад беларусафобскім шансанье. Віктар Каліна атрымаў дазвол на правядзеньне канцэртаў на тэрыторыі Віцебскай вобласьці. Довады віцебчукоў, што гастрольная дзейнасьць гэтага грамадзяніна падрывае нацыянальныя інтарэсы і пагражае бясьпецы, бо сее міжнацыянальную варожасьць, здаліся ўладам ня вартымі ўвагі.
Віцябчук дамогся адмены ў рэгіёне канцэртаў шансанье-беларусафоба?
Жыхар Віцебску Сяргей Сясіцкі атрымаў адказ з аблвыканкаму на свой нядаўні ліст з патрабаваньнем адмяніць у Віцебскай вобласьці канцэрты шансанье Віктара Каліны. Апошні вядомы сваімі антыбеларускімі выказваньнямі (называе Рэспубліку Беларусь «беларашкай») і ўдзелам у баявых дзеяньнях ва Ўкраіне на баку незаконных фармаваньняў сэпаратыстаў.
Ці зьяўляюцца публікацыі віцебскага дзяка ў сеціве экстрэмісцкімі? – Адказ дасьць экспэртыза
Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў Міністэрства інфармацыі са скаргай на сайт mogilev.by, дзе часам публікуюцца і артыкулы, зьвязаныя зь Віцебскам. У выніку рэспубліканская экспэртная камісія правядзе экспэртызу сайту на прадмет наяўнасьці (адсутнасьці) у ім прыкметаў праяваў экстрэмізму.
Экс-баец «ЛНР» зь Віцебшчыны накіраваны на псыхіятрычную экспэртызу
Як стала вядома з надзейных крыніцаў у сілавых структурах Беларусі, былы баявік «ЛНР» Сяргей Трафімаў, які распавядаў пра тое, што нібыта ўдзельнічаў у забойстве ўкраінцаў у складзе групоўкі «ЛНР», падчас размовы са сьледчымі органамі адмовіўся ад сваіх слоў, сказаных у інтэрвію журналісту – ён заявіў, што хлусіў наконт удзелу ў баявых дзеяньнях і супрацоўніцтва з органамі дзяржбясьпекі «дзеля наданьня сабе значнасьці».