Друкаваць гэтую старонку
Серада, 15 Красавік 2015

У Віцебскай вобласьці часьцей за ўсё на хабарах пападаюцца лекары

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Гэтая тэндэнцыя назіраецца ня першы год і звычайна вядзецца пра атрыманьне хабараў за незаконнае афармленьне бальнічных лістоў. У 2014 годзе за такія дзеяньні асуджаныя лекар-хірург паліклінікі № 4 у Воршы, лекар-тэрапэўт Талачынскай ЦРБ, лекар-нэўроляг Дубровенскай ЦРБ. Працягваецца расьсьледаваньне крымінальных спраў па фактах атрыманьня хабараў лекарам Наваполацкай гарадзкой паліклінікі № 1, загадчыкам аднаго з аддзяленьняў Дубровенскай ЦРБ.

 

За 2014 год у сфэры аховы здароўя на Віцебшчыне зарэгістравана 43 факты атрыманьня хабараў, на другім месцы – транспарт (22), на трэцім – прамысловасьць (5).

Самы буйны хабар ў 2014 годзе (паводле прысудаў, якія набылі моц) узяў міліцыянт, паведаміў старшы пракурор аддзелу па арганізаванай злачыннасьці пракуратуры Віцебскай вобласьці саветнік юстыцыі Ігар Марозаў:

– Працу і рэпутацыю супрацоўнік праваахоўных органаў страціў за тысячу даляраў. Узнагароджаньне ён атрымаў за выкананьне дзеяньняў з выкарыстаньнем сваіх службовых паўнамоцтваў, якія выявіліся ў разгалошваньні абмежаванай для распаўсюду службовай інфармацыі.

Хабарніцтва – зборны тэрмін. Ён ахоплівае сабой тры самастойныя склады злачынства супраць інтарэсаў службы – атрыманьне хабару (арт. 430 КК), дача хабару (арт. 431 КК) і пасярэдніцтва ў хабары (арт. 432 КК). Усяго летась у Віцебскай вобласьці ўлічаныя 72 злачынствы паводле гэтых артыкулаў КК, атрыманьне хабараў склала 40,2 адсотку.

Крыніца: СБ - Беларусь сегодня