Друкаваць гэтую старонку
Субота, 18 Красавік 2015

Уладам Віцебску недастаткова 4,75 мэтру ходнікаў, каб зрабіць роварныя дарожкі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

“Ня хочуць і ня могуць”, - да такой высновы прыйшла каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Тацьцяна Севярынец, калі атрымала ліст з аддзелу архітэктуры і горадабудаўніцтва на свой электронны зварот у Віцебскі гарвыканкам наконт дарожак для ровараў.

 

“…Стварэньне роварных дарожак праз нанясеньне адмысловай разьметкі на ходніках у сытуацыі, якая склалася ў цэнтральнай частцы гораду, лічым немэтазгодным, бо згодна з ТКП 45-3.03-227-2010 шырыня роварнай дарожкі павінна быць ня менш за 1 мэтар, а пешаходнай дарожкі - ня менш за 1,2 мэтру… Для пашырэньня праезнай часткі і арганізацыі паласы руху для ровараў альбо роварнай дарожкі неабходна павялічыць яе шырыню ў сярэднім на 1 мэтар у кожны бок руху. У некаторых месцах гэта прывядзе да звужэньня і так недастатковых па памеры ходнікаў, у іншых - да скарачэньня зямельных участкаў грамадзян і юрыдычных асоб, што таксама немагчыма…”

“Між тым мы не патрабуем разьметкі па ўсім горадзе. Зразумела, што гэта патрабуе ўсіх тых высілкаў, пра якія пішацца ў лісьце-адказе. Але ж ходнікі ў цэнтры гораду і шмат дзе на пэрыфэрыі шырокія. Мы прамералі іх звычайным швачным мэтрам. Так, напрыклад, па праспэкце Будаўнікоў шырыня ходнікаў складае 4,75 мэтру, на Чкалава, Маскоўскім праспэкце, Чарняхоўскага, Смаленскай, Фрунзэ, Перамогі, Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, Кірава, Герцана, Леніна, Церашковай, Броўкі, Горкага - тое самае, зь невялікімі адхіленьнямі: дзесьці крыху больш, дзесьці крыху менш, але ня менш за патрабныя 2,2 мэтру. Ёсьць вуліцы, дзе мінакі сустракаюцца гады ў рады. А раварыстаў шмат. І яны часьцей перасоўваюцца па горадзе па справах, а не проста праветрыцца выехалі”, - адзначыла Тацьцяна Севярынец.

“Ёсьць такая выснова: калі чалавек хоча, ён шукае выйсьце, робіць; калі не - шукае апраўданьня. Чыноўнікі ў Віцебску ня хочуць. Дык што гэтая праблема так і застанецца пакуль галаўным болем для начальніка аддзелу арганізацыі дарожнага руху Віцебску Віктара Касянкова”, - сказала яна, дадаўшы, што актывісты працягнуць працаваць, каб праблему вырашыць.

Крыніца: Прэсавая служба БХД