Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 08 Снежань 2022

Улады сталі больш зарабляць на аказанні адміністрацыйных працэдур

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У бягучым годзе статыстыка фіксуе нарастаючую, месяц ад месяца, колькасць грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія звярнуліся ў мясцовыя выканаўчыя органы ўлады для вырашэння асабістых пытанняў або вытворчых праблем. Адміністрацыйныя працэдуры ўлады аказваюць на платнай аснове па 18 напрамках, а атрыманыя за іх грошы з'яўляюцца добрым фінансавым падсілкоўваннем мясцовых бюджэтаў.

Не выключэннем з'яўляецца і служба "аднаго акна" Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, у якую з пачатку года колькасць штомесячных зваротаў павялічылася больш чым на трэць. 

Так, у сакавіку 2022 года ў службу "адно акно" Глыбоцкага райвыканкама прынята 186 заяў зацікаўленых асоб, у тым ліку заяў грамадзян -156, заяў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - 30. Было задаволена 97 заяў ад грамадзян, адклікана адна заява, астатния звароты былі разгледжаны на працягу 30 дзён. 

У сакавіку найбольшая колькасць заяў грамадзян датычылася розных сфер жыллёвых праваадносін - 49. Для вырашэння праблем у галіне архітэктуры і будаўніцтва была зарэгістравана 31 заява. 

У лістападзе 2022 года работнікамі службы "адно акно" выканаўчага камітэта было прынята щжо 245 заяў зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, што на 31% больш, чым у сакавіку 2022 года. Сярод агульнай колькасці было прынята 120 заяў жыхароў рэгіёну, што склала крыху больш за 50%. 

У гэтым жа месяцы заяваў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - 125. Адмовы ў прыёме дакументаў не было зафіксавана. 

Пры гэтым мясцовыя органы ўлады здолелі поўнасцю задаволіць патрабаванні, прад'яўленыя ў 38 заявах, а яшчэ 82 зваротаў знаходзяцца ў стадыі разгляду і рэагавання.

У листападзе найбольшая колькасць заяў грамадзян паступіла па пытаннях архітэктуры і будаўніцтва - 57, жыллёвых праваадносін - 35.

Неабходна нагадаць пра тое, што служба «адно вакно» выдае даведкі (выпіскі) з дзяржрэгістраў, рэестраў, кадастраў, спісаў, каталогаў, баз і банкаў даных, іншых інфармацыйных рэсурсаў і сістэм, а таксама выдае зацікаўленым асобам адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх), тлумачыць парадак і тэрміны іх абскарджання. Адміністрацыйныя паслугі аказваюцца на платнай аснове і розныя па кошце ў залежнасці ад віду паслугі і залічваюцца ў мясцовы бюджэт адміністрацыйнай адзінкі.

Віталь Кажух