Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 25 Люты 2022

У Бешанковічах улады плануюць абслужыць культурнымі мерапрыемствамі ўдзельнікаў галасавання

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У асноўны дзень галасавання27 лютага на рэферэндуме па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Беларусі Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт на 14 участках для галасавання наважыўся рэалізаваць мерапрыемствы па культурным абслугоўванні ўдзельнікаў рэферэндуму. 

Асартымент мерапрыемстваў не багаты разнастайнасцю культурніцкіх форм. Гэта розныя выставы, канцэртныя праграмы мясцовых творчых калектываў, дэманстрацыя тэматычных кніжных збораў, спартыўныя спаборніцтвы і турніры. 

Так у аграгарадку Бачэйкава на Бачэйкаўскім участку для галасавання № 13, Дзяржаўная ўстанова культуры” Бешанковіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“ арганізуе кніжную выставу “Пазнаём Беларусь разам”. Калектывы мастацкай творчасці філіяла Бачэйкаўскага сельскага дома культуры зладзяць на выбарчым участку двухгадзінную канцэртную праграму. З дапамогай актывістаў з Бешанковіцкага фізкультурна-спартыўнага клуба "Дзвіна" чыноўнікі арганізуюць для ўдзельнікаў рэферэндуму турнір па валейболе. 

На Маладзёжным участку для галасавання № 3 размешчаны ў сярэдняй школе № 1 Бешанковічаў прадэманструюць жыхарам гарадскога пасёлка, выказаўшы жаданне прагаласаваць на рэферэндуме, вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці школьнікаў, пакажуць кнігі прысвечаныя Году гістарычнай памяці, навучэнцы выканаюць канцэртныя нумары і арганізуюць. 

На кожным участку будзе арганізаваны буфет, дзе кожны ахвочы зможа, па зніжаных цэнах, купіць алкаголь і закуску. 

Усе гэтыя мерапрыемствы парушаюць патрабаванні дзейнага Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у якім гаворыцца, што на выбарчым участку не маюць права знаходзіцца староннія асобы, якія не адчуваюць і не забяспечваюць волевыяўленне грамадзян краіны.

Іван Чайка