Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 27 Снежань 2019

105 службовых асобаў злоўленыя ў Віцебскай вобласьці на карупцыі – за год

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)
Падчас нарады. Фота: prokuratura.gov.by Падчас нарады. Фота: prokuratura.gov.by

У 2019 годзе за ўчыненьне 217 карупцыйных злачынстваў да крымінальнай адказнасьці ў Віцебскай вобласьці прыцягнулі 105 службовых асобаў. Такую лічбу агучылі падчас абласной каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачынствам і карупцыяй.

Удзельнікі нарады, у якой бралі ўдзел пракурор Віцебскай вобласьці Вадзім Сушчынскі і памочнік прэзыдэнта па Віцебскай вобласьці Анатоль Ліневіч, засьведчылі, што Праграма па барацьбе са злачынствам і карупцыяй на 2017-2019 гады – забясьпечаная.

За ўчыненьне 217 карупцыйных злачынстваў да крымінальнай адказнасьці былі прыцягнутыя 105 службовых асобаў.

Матэрыяльная шкода, нанесеная карупцыянэрамі, склала больш за 3,5 млн. рублёў, але, з улікам арыштаванай маёмасьці, яна была цалкам кампэнсаваная.

«Найбольшая колькасьць карупцыйных злачынстваў было выяўленае ў сфэрах дзяржаўнага кіраваньня, сельскай гаспадаркі, гандлю і аказаньня паслугаў насельніцтву», – удакладнілі ўдзельнікі нарады.

«Віцебская Вясна» асьвятляла найбольш гучныя карупцыйныя працэсы, у прыватнасьці – судовыя разборы па крымінальных справах былых кіраўнікоў Шумілінскага і Браслаўскага райвыканкамаў.

Зьміцер Міраш

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.