Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 24 Верасень 2019

Відэаапытанка ў Віцебску: Незалежнасьць ці – Расея?..

Ацаніць гэты матэрыял
(5 галасоў)

Запыталіся ў дзесяці выпадковых мінакоў у Віцебску, што яны думаюць пра пэрспэктывы “паглыбленай інтэграцыі” Беларусі і Расеі. Ці нашая краіна мусіць быць незалежнай альбо павінна ўвайсьці ў склад Расейскай Фэдэрацыі? Вось што пачулі ў адказ…

“Лепш – незалежнай, – кажа малады чалавек. – Як мне сябры расказвалі, калі будзем у Расеі, то могуць быць праблемы з заробкамі і ўсё такое…”

“Я бы хацела, каб – у Расею-матушку, – выказвае думку віцебская пэнсіянэрка. – Таму што гэта наш народ, больш нам ніхто не дапаможа. Я заўжды толькі за Расею. Астатнія – гэта ўсё чужыя людзі…”

“Беларусь, яна не бедная, і ў нас людзі нашмат прыгажэйшая, – гаворыць дзяўчына. – А ў Расеі проста гарады – і ўсё. І калі сумясьціць Беларусь і Расею, то ўсе нашыя прыгожыя мясьціны зьнікнуць і будуць проста гарады…”

“Я таксама за Расею, – кажа пажылая жанчына. – І каб мы былі разам з Расеяй. Быў Саюз – было някепска. Але і дзьве краіны – таксама някепска…”

Я за незалежную Беларусь – выказвае меркаваньне мужчына. – Веру, што можам і з Расеяй сябраваць, і зь Эўразьвязам сябраваць, і з усімі краінамі сьвету, і выстройваць неяк сваю незалежную палітыку. Кантактаваць, езьдзіць адзін да аднога ў госьці, пасьміхацца. Здаецца, гэта будзе правільна…”

“Незалежнай мусіць быць, бо самастойнасьць – гэта лепш, – мяркуе яшчэ адна віцебская пэнсіянэрка. – Свая дзяржава, сама сабе гаспадыня, усё сваё, а так мы будзем залежаць ад Расеі…”

 

Апытваў Зьміцер Міраш