Друкаваць гэтую старонку
Субота, 11 Май 2013

Пракуратура выявіла парушэньні працоўнай дысцыпліны ў РУП “Віцебскаўтадар”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Парушэньні працоўнай дысцыпліны выяўленыя ў РУП “Віцебскаўтадар”, паведаміла пракурор аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласьці Натальля Калпакова. Парушэньні на прадпрыемстве і яго структурных падразьдзяленьнях у рэгіёнах вобласьці былі выяўленыя пры правядзеньні праверкі выкананьня патрабаваньняў працоўнага заканадаўства, заканадаўства аб ахове працы, дырэктыў № 1 “Аб мерах па ўмацаваньні грамадзкай бясьпекі і дысцыпліны” і № 3 “Эканомія і ашчаднасьць - галоўныя фактары эканамічнай бясьпекі дзяржавы”, заканадаўства аб прафіляктыцы правапарушэньняў і аб захаванасьці ўласнасьці.

Былі выяўленыя неадзінкавыя факты парушэньня зацьверджаных графікаў адпачынкаў на год. Часта ў заявах работнікаў аб пераносе працоўных водпускаў не выконваліся патрабаваньні заканадаўчых нормаў аб указаньні прычын такіх пераносаў, не ўтрымлівалася пісьмовых просьбаў аб неабходнасьці пераносаў. Акрамя таго, выяўленыя факты неазнаямленьня работнікаў з выдаванымі ў дачыненьні да іх загадамі па асабістым складзе, у тым ліку адсутнасьці зьвестак аб азнаямленьні работнікаў з загадамі аб прыцягненьні іх да дысцыплінарнай адказнасьці.

“Выкананьне патрабаваньняў заканадаўства аб захаванасьці ўласнасьці таксама выклікала шэраг нараканьняў”, - падкрэсьліла Натальля Калпакова, адзначыўшы, што па выніках праверкі зробленая выснова аб несвоечасова праводжанай пазоўна-прэтэнзійнай працы. “Віцебскаўтадар” зьяўляецца прадпрыемствам дзяржаўнай формы ўласнасьці, у сувязі з чым праца па спагнаньні пратэрмінаванай запазычанасьці павінна быць своечасовай, нягледзячы на тое, што парадак вядзеньня пазощна-прэтэнзійна працы, тэрміны накіраваньня пррэтэнзійных лістоў заканадаўствам ня вызначаныя”, - дадала пракурор.

Асобныя недахопы ёсьць і ў працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, канстатавала Натальля Калпакова. Так, ня ўсюды грамадзянам растлумачаны парадак абскарджаньня адказаў на звароты, не на ўсіх зваротах прастаўленыя рэгістрацыйныя штампы.

У выніку праведзеных праверак у адрас генэральнага дырэктара прадпрыемства накіраванае прадстаўленьне аб ліквідацыі адзначаных парушэньняў заканадаўства, а таксама прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць. Гаррайпракурорамі таксама прынятыя меры пракурорскага рэагаваньня.

Крыніца: БелТА