Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 21 Студзень 2016

Чыноўнікі Віцебскага раёну абмеркавалі працу з былымі вязьнямі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Арганізацыя працы саветаў грамадзкіх пунктаў аховы правапарадку з асобамі, якія вярнуліся зь месцаў пазбаўленьня волі, лячэбна-працоўных прафілякторыяў і вядуць асацыяльны лад жыцьця, асаблівасьці працаўладкаваньня гэтай катэгорыі грамадзян былі разгледжаныя на сэмінары-нарадзе са старшынямі саветаў ГПАП раёну і камандзірамі добраахвотных дружын на базе Ноўкінскага сельвыканкаму.

Намесьнік старшыні райвыканкаму Ксенія Карабач, адкрываючы сэмінар-нараду, пазначыла актуальнасьць мерапрыемства, зрабіла націск на рынку працы, дзе ў цяперашні час попыт перавышае прапанову. Дапамагчы знайсьці сваё месца ў соцыуме катэгараваным грамадзянам, працягнуць руку дапамогі тым, хто ў ёй мае патрэбу, уласна, у гэтым і палягае галоўная мэта правядзеньня гэткіх сустрэч.

«Выпрацаваць адзіны падыход да працаўладкаваньня асоб, якія вярнуліся зь месцаў пазбаўленьня волі, лячэбна-працоўных прафілякторыяў і вядуць асацыяльны лад жыцьця», – нацэліла зацікаўленых Ксенія Карабач, падкрэсьліўшы, што важна данесьці да гэтых грамадзян ня толькі іх правы, але і абавязкі.

Пра асаблівасьці працаўладкаваньня вышэйзгаданай катэгорыі грамадзян казаў намесьнік начальніка ўпраўленьня па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкаму – начальнік аддзелу па занятасьці насельніцтва Аляксей Маслоўскі:

«У межах рэалізацыі Палажэньня аб парадку арганізацыі і фінансаваньня мерапрыемстваў па працаўладкаваньні грамадзян, вызваленых з папраўчых устаноў, у тым ліку частковай кампэнсацыі выдаткаў па аплаце працы такіх асобаў, упраўленьнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкаму праводзіцца работа па наступных напрамках: устанаўленьне броні наймальнікам для прыёму на працу грамадзян, якія маюць асаблівую патрэбу ў сацыяльнай абароне і ня могуць на роўных умовах канкураваць на рынку працы, у тым ліку вызваленых зь месцаў пазбаўленьня волі (у 2014 годзе ў колькасьці 64 месцаў, у 2015-м – 61); спрыяньне ў пошуку падыходнай працы; накіраваньне на прафэсійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэньне кваліфікацыі; спрыяньне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасьці, дзейнасьці ў сфэры аграэкатурызму, рамеснай дзейнасьці».

За студзень-лістапад 2015 году зьвярнуліся па садзейнічаньне ў працаўладкаваньні 9 грамадзян, якія вярнуліся з ЛПП, і 14 асуджаных да абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы. Працу атрымалі 1 і 6 чалавек адпаведна. Зарэгістраваныя ў якасьці беспрацоўных 28 грамадзян, вызваленых зь месцаў пазбаўленьня волі. Аказанае спрыяньне ў працаўладкаваньні 12 асобам, зь іх за кошт броні – 7. За 11 месяцаў мінулага году грамадзяне гэтай катэгорыі на навучаньне не накіроўваліся. Спрыяньне адкрыць свой бізнэс на сяле ў выглядзе субсыдыяў не аказвалася.

Аляксей Маслоўскі спыніўся на тым, што ў мэтах аказаньня дапамогі грамадзянам, вызваленым з устаноў крымінальна-выканаўчай сыстэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, пры райвыканкаме створаная назіральная камісія, якая выступае арганізатарам і каардынатарам дзейнасьці органаў службы занятасьці насельніцтва, сацыяльнай службы, органаў унутраных спраў і наймальнікаў па пытаньнях працаўладкаваньня грамадзян, якія маюць асаблівую патрэбу ў сацыяльнай абароне і ня могуць на роўных умовах канкураваць на рынку працы, у тым ліку якія вярнуліся з рэжымных устаноў сыстэмы МУС, асоб, якія завяршылі лячэньне ў ЛПП, грамадзян, асуджаных да выпраўленчых працаў і абмежаваньня волі без накіраваньня у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. За 11 месяцаў 2015 году на камісіі разгледжаныя 85 грамадзян, 50 зь якіх працаўладкаваныя на пастаянную працу.

Працоўнае месца атрымалі 25 асоб, абавязаных кампэнсаваць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманьне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабесьпячэньні, у тым ліку за кошт броні – 24. У раёне дасягнутае стоадсоткавае працаўладкаваньне абавязаных асоб.

Заслухаўшы даклад Аляксея Маслоўскага, пракурор раёну Вячаслаў Скрыцкі адзначыў, што, безумоўна, зробленая вялікая праца па сацыялізацыі грамадзян, разам з тым ёсьць яшчэ шэраг пытаньняў, якія трэба будзе вырашаць суб'ектам прафіляктыкі.

Ксенія Карабач зьвязвае сытуацыю на рынку працы з тэрытарыяльным разьмяшчэньнем раёну. Працоўныя рукі «выцякаюць» у горад. У гэтым, на думку намесьніка старшыні, няма нічога благога, галоўнае, каб чалавек не парушаў закон, не ўвайшоў у адну і тую ж раку двойчы. Хоць, перакананая Ксенія Мікалаеўна, што і ў раёне дастаткова вакансіяў, каб выбраць працу «пад сябе». Вядома, большасьць арганізацыяў (12 падалі зьвесткі пра наяўнасьць вакансіяў) запрашаюць на працу высокакваліфікаваныя кадры. У большай паловы спашукальнікаў працы часьцяком за плячыма базавая або сярэдняя школы, адсутнасьць стажу, а ахвоты прайсьці перападрыхтоўку або навучаньне ня маецца.

Выхад з сытуацыі, якая склалася, Ксенія Коробач бачыць у тым, каб разьвіваць сельскія тэрыторыі, што ў Віцебскім раёне стала магчымым дзякуючы шматлікім праектам. Да іх рэалізацыі не павінны заставацца абыякавымі старшыні сельвыканкамаў.

«Гэта дазволіць стварыць новыя вытворчасьці, а значыць – новыя працоўныя месцы. Гэта агульная справа», – заключыла Ксенія Мікалаеўна.

Падганяе да актыўных пошукаў працоўнага месца грамадзян збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў, уведзены ў нашай краіне. Пра тое, што ў красавіку прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства», у адпаведнасьці зь якім грамадзяне, якія ня ўдзельнічаюць у фінансаваньні дзяржвыдаткаў больш за 183 дзён у годзе, павінны раз на год выплачваць гэты збор у памеры 20 базавых велічынь, нагадаў асобам, якiя разглядаліся на савеце ГПАП, пракурор раёна.

Кожнаму з тых, хто стаў «галоўным героем дня» даваўся пэўны тэрмін для працаўладкаваньня. Многія, як высьветлілася пазьней, скарысталіся шанцам на нармальнае жыцьцё, не праігнаравалі рэкамэндацыі, якія ім былі дадзеныя службамі і ведамствамі, якія ўзялі ўдзел у сэмінары-нарадзе. У кожнага, хто паўставаў перад імі, падобныя гісторыі, у якіх у аснову кута пастаўленыя бязьдзейны лад жыцьця, адмова ад законапаслухмяных паводзін.

Намесьнік начальніка Віцебскага РАУС – начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Андрэй Абушкевіч знаёмы з гэтым кантынгентам, таму большасьць зь іх характарызуе як людзей, якія ня хочуць зьмяніць сваё жыцьцё, ім куды зручней жыць на ўтрыманьні сваіх сваякоў, найчасьцей – састарэлых бацькоў, сужэнцаў. Празьмернае ўжываньне алькаголю шмат у каго адбілася на стане здароўя. Але гэта не супрацьпаказаньне да працы, хаця гэтыя грамадзяне так ня лічаць.

«Такую пазыцыю нельга займаць, – перакананая Ксенія Карабач. – Яна верне зноў у месцы пазбаўленьня волі, лячэбна-працоўныя прафілякторыі. Усё ў вашых рукох, а мы вас гатовыя падтрымаць на шляху да вяртаньня да нармальнага жыцьця ў соцыюме».

Падводзячы вынікі сэмінару-нарады, намесьнік старшыні райвыканкаму заключыла, што патрэбная індывідуальная адрасная праца з кожным з асоб, якія вярнуліся зь месцаў пазбаўленьня волі, лячэбна-працоўных прафілякторыяў і вядуць асацыяльны лад жыцьця. І тут у баку не павінны застацца суб'екты прафіляктыкі: працягнуць руку дапамогі, пры неабходнасьці даць юрыдычную кансультацыю, быць у цесным кантакце са сваякамі і суседзямі гэтай катэгорыі грамадзян. Толькі так, заключыла Ксенія Мікалаеўна, выпрацаваўшы адзіны падыход, стратэгію ў працы з гэтым кантынгентам, можна разьлічваць на вынік.

Тацьцяна Дзіканава, pridvinje.by