Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 18 Май 2014

Жыхары Віцебшчыны пажаліліся старшыню Камітэту дзяржкантролю пра свае жытловыя праблемы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Аляксандар Якабсон Аляксандар Якабсон

Асноўная частка зваротаў да старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Аляксандра Якабсона 16 траўня пад час простай тэлефоннай лініі ў Віцебскім гарвыканкаме была зьвязаная з прыватызацыяй, будаўніцтвам і рамонтам жытла. За дзьве гадзіны на простую лінію паступіла 16 тэлефанаваньняў. З пытаньнямі да старшыні КДК зьвярталіся ня толькі віцебчукі, але і жыхары раёнаў.

Грамадзяне прасілі дапамагчы разабрацца ў сытуацыі з прыватызацыяй кватэр у маласямейным інтэрнаце тэлезаводу, а таксама ў доме, дзе будаўніцтва першапачаткова вялося з частковай аплатай жыхароў. На простую лінію патэлефанавалі дзьве шматдзетныя сем’і. Мама траіх дзяцей зь Віцебску распавяла, што хоча пабудаваць кватэру, але тыя варыянты, якія прапануе гарвыканкам, фінансава сям’і не па сілах. Бацька шасьці дзяцей з Полацкага раёну прасіў спрыяньня ў вырашэньні жытловага пытаньня сваёй сям’і - ня могуць атрымаць ільготны крэдыт з-за аформленай на іх хаты сваячкі.

Частка пытаньняў тычылася тэмы рамонту жытла, добраўпарадкаваньня дваровых тэрыторыяў. У прыватнасьці, прасілі разгледзець магчымасьць пашырэньня праезнай часткі каля дому і стварэньня дадатковых парковачных месцаў, цікавіліся, чаму ў суседніх дварох добраўпарадкаваньне праведзенае лепш, чымся ў іх, выказвалі нязгоду з будаўніцтвам скразнога праезду паміж вуліцамі каля дому.

Былі закранутыя таксама пытаньні разьвіцьця і фінансаваньня спорту для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Грамадзяне выказвалі нараканьні, што да працы землеўпарадкавальных службаў, прасілі пракамэнтаваць сытуацыю з распаўсюджваньнем у моладзевым асяродку курыльных сумесяў.

Як адзначыў старшыня КДК, падчас тэлефоннай лініі ўвогуле ня выявілася ніводнага звароту, які б сьведчыў пра праблему рэспубліканскага характару, і параіў мясцовым уладам больш дбайна ставіцца да людзей, не дапускаць фактаў цяганіны і не даваць пустых абяцаньняў. Старшыня КДК даручыў разабрацца ў кожнай праблеме і даць грамадзянам вычарпальныя адказы.

Крыніца: БелТА