Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 29 Ліпень 2014

У Наваполацку разважалі аб «праве на мову»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Лекцыя «Права на Мову» адбылася 22 ліпеня ў Наваполацку, у офісе мясцовай філіі Правабарончага цэнтру «Вясна». Яе правёў вядомы лінгвіст і грамадзкі дзяяч Вінцук Вячорка. Падчас лекцыі разглядаліся праблемы дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце падчас зваротаў у органы дзяржаўнай улады, мэтодыкі адстойваньня правоў на адукацыю на беларускай мове і інш. На найбліжэйшы час заплянаваны круглы стол, падчас якога будуць абмеркаваныя дакладныя захады ў Наваполацку па абароне правоў на карыстаньне беларускай мовай.

Таксама пад час мерапрыемства было праведзенае апытаньне слухачоў для высьвятленьня праблемаў, якія парушаюць правы навапалачанаў. Актывісты адзначылі, што найбольш значнымі ў Наваполацку праблемамі зьяўляюцца стан экалёгіі (першае месца ў краіне па выкідах шкодных рэчываў у паветра) і парушэньне права на свабоду мірных сходаў (за апошнія гады ў горадзе не было дазволена ніводнай акцыі). Найбліжэйшым часам па гэтых тэмах будуць арганізаваныя лекцыі і праведзеныя круглыя сталы.

Крыніца: Праваабарончы цэнтар "Вясна"