Друкаваць гэтую старонку
Субота, 28 Сакавік 2015

Віцебск убраўся ў бел-чырвона-белыя колеры

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Актывісты «Маладой Беларусі» павіншавалі жыхароў Віцебску з Днём Волі. Напярэдадні сьвята яны вывесілі забаронены ўладамі бел-чырвона-белы сцяг на шматпавярховым будынку на скрыжаванні Маскоўскага праспэкту і вуліцы Чкалава.

У Дзень Волі белыя і чырвоныя стужкі зьявіліся каля віцебскіх мастоў. Чыя гэта ідэя – невядома, але мінакі адразу зьвярнулі ўвагу на незвычайную зьяву. На стужках белага колеру зробленыя надпісы «Жыве Беларусь!» і «Дзень волі».

 

Паводле charter97.org і svaboda.org