Друкаваць гэтую старонку
Серада, 05 Кастрычнік 2022

Жыхар Віцебску апазыцыйны палітычны дзеяч Сяргей Каваленка правёў пікет у Варшаве

Ацаніць гэты матэрыял
(5 галасоў)

Палітык-радыкал Сяргей Каваленка 4 кастрычніка каля амбасады Літвы ў Варшаве правёў масавае мерапрыемства, дазволенае польскімі ўладамі. Падчас акцыі ён зачытаў тэкст петыцыі, у якой была дадзена характарыстыка бягучай палітыкі ўрада Літвы ў адносінах да некаторых прадстаўнікоў эмігранцкіх колаў. У выніковай частцы сваёй заявы, ад імя ЛітоўскаБелаРускага Народа, Каваленка высунуў 12 жорсткіх патрабаванняў літоўскім уладам. Тэкст петыцыі прыводзіцца ніжэй.

Петыцыя ЛітвінаўБелаРусаў да Рэспублікі Жамойція

Парламент Жамойціі (Сэймас/Seimas) у сьвеце толькі адзіны, які прызнаў маскоўскую газпрамаўскую фігуру Ціханоўскую “прэзідэнткай Беларусі” толькі на падставе фэйкавых выбараў у жніўні 2020-га не зьвяртаючы ўвагу на патрабаваньні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праводзіць парламенцкія выбары першымі (не прэзідэнцкія).

Трэба заўважыць, што ніякія іншыя Парламенты добравядомых дзяржаваў не прызналі маскоўскую махлярку-аферыстку Ціханоўскую нейкай палітычнай асобай. А ЛітоўскаБелаРускі Народ вызнае гэтую асобу палітычнай аферыстыкай і махляркай.

Урад Жамойціі прадаставіў ёй “ахову” са спецслужбістаў, каб схаваць яе ад беларусаў у выгнаньні, якія пацярпелі ад крымінальных злачынстваў Ціханоўскай. Таксама Урад Жамойціі выдаў гранты Офісу/Кабінету Ціханоўскай у памеры (ад) €400,000 штогод з падаткаў абывацеляў Жамойціі на “палітычную актыўнасьць” Ціханоўскай.

За гэтыя (і іншыя маскоўска-нямецкія) грошы медыйная асоба Ціханоўская гадамі праводзіла прамаскоўскую палітычную дзейнасьць а таксама псіхалагічна-інфармацыйнымі спецаперацыямі інфармацыйнай вайны зьнішчыла вялікую грамадзянскую супольнасьць у Літве-Беларусі і старалася распіярыць на Захадзе эўрапейцаў-беларусаў як менавіта прамаскоўскіх людзей.

Зьнішчэньнем грамадзянскай супольнасьці Ціханоўская і яе атачэньне парушылі бясьпеку і стабільнасьць усяго Ўсходне-Эўрапейскага рэгіёну, бо яны гэтым падаўленьнем грамадзянскай супольнасьці значна паспрыялі пераўтварэньню тэрыторыі Беларусі ў вайсковую базу маскавітаў.

Дзяржаўная “дапамога” Ціханоўскай ад Жамойціі ў гэтых справах разглядаецца як брудная палітыка і парушэньне палітыкі дабрасуседства (паміж народамі): гэта таксама можна разумець як актыўны і агрэсіўны ўдзел Жамойціі ў гібрыдный вайне Масковіі супраць ЛітоўскаБелаРускай Нацыі і ЛітоўскаБелаРускай дзяржаўнасьці – ня трэба блытаць (нелігітымны і часовы) палітычны рэжым у Рэспубліцы Беларусь з тысячагадовай ЛітоўскаБелаРускай Дзяржаўнасьцю.

Мы, ЛітоўскаБелаРускі Народ, патрабуем ад ураду Жамойціі наступнае:

  1. Патрабаваньне пана Сяргея Каваленкі: вярнуць Вільню і Віленскі край;
  2. Выбачыцца перад ЛітоўскаБелаРускім Народам за ўчыненыя крыўды і кампенсаваць шкоду;
  3. Разагнаць Офіс Ціханоўскай;
  4. Жамойцкаму Сьледчаму Камітэту і Пракуратуры Жамойціі распачаць крымінальную справу аб прысваеньні грошай жамойцкіх падаткаплацельнікаў газпрамаўскім Офісам/Кабінетам Ціханоўскай;
  5. Прамаскоўскія палітыкі Жамойціі мусяць неадкладна падаць у адстаўку;
  6. Не ўжываць назву Літва як афіцыйную ў ніякай форме (напрыклад: ніякіх “Lietuva”);
  7. Зьмяніць афіцыйную назву краіны з “Летува” на Жамойція (Samogitia);
  8. Не ўжываць полацкі герб Пагоня афіцыйна ў ніякай форме;
  9. Замяніць афіцыйны герб на жамойцкі герб Локіс (“Мядзьведзь”);
  10. Не фальсіфікаваць гісторыю Літвы-Беларусі;
  11. Спыніць фальсіфікацыю гісторыі крывіцкага гораду Вільні тлумачачы яго полацкаю культуру як “прынесеную ўкраінскімі пераселянецамі” з уцягваньнем падманам у гэту фальсіфікацыю Ўкраінскага Народу;
  12. Спыніць называць літвінаў-беларусаў “савецкім” грамадзствам на падставе ідэалогіі “савецкі=беларускі=расейскі”.

4 кастрычніка 2022-га року, у Пасольства Жамойціі ЛітоўскаБелаРускі Народ.