Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 05 Лістапад 2018

Віцебчукі падтрымліваюць незалежных журналістаў

Ацаніць гэты матэрыял
(10 галасоў)
Віцебчукі падтрымліваюць незалежных журналістаў https://baj.by/be/content/5-listapada-stanem-za-zhurnalistau-daluchaysya-abnaulyaecca

Кампанія «Станем за журналістыку» праходзіць 5 лістапада ў розных краінах сьвету пачынаючы з 2007 году. Ініцыятарам кампаніі, якая мае на мэце прыцягнуць увагу да пагрозаў, зь якім сутыкаюцца працаўнікі пяра і камэры, ёсьць Міжнародная фэдэрацыя журналістаў.

Традыцыйна да кампаніі ў падтрымку вольнай журналістыкі далучаюцца і віцебскія грамадзкія актывісты ды сябры БАЖ. Сёлета яны сфатаграфаваліся з плякатамі са словамі «Я падтрымліваю незалежных журналістаў». Такім спосабам віцебчукі выказалі падтрымку журналістам недзяржаўных СМІ, якія перасьледуюцца ў межах гэтак званай справы БелТА.

Паводле сьледзтва, фігуранты гэтай справы нібыта ажыцьцяўлялі несанкцыянаваны доступ да матэрыялаў дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА. Па крымінальнай справе ў якасьці падазраваных праходзяць сама меней дванаццаць супрацоўнікаў СМІ. Многія з журналістаў прайшлі празь ператрусы і арышты, ім пагражаюць вялікія штрафы або зьняволеньне.

Кастусь Дзьвінскі