Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна”, намінант на Нобэлеўскую прэмію міру Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі са жніўня 2011 году. Віцебскія актывісты шматкроць спрабавалі зладзіць пікеты салідарнасьці з праваабаронцам-палітвязьнем, але ўлады кожны з гэтых пікетаў забаранілі. Гэтым разам праваабаронцы, калегі Алеся Бяляцкага, і проста неабыякавыя людзі вырашылі, што няма сэнсу прасіць дазволу ва ўладаў, і правялі акцыю, прымеркаваную да яго дня народзінаў, не запытваючыся якіх-кольвек дазволаў.