Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 05 Май 2013

На Віталя Каваленку склалі пратакол за пікет у гадавіну Чарнобыля

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Віталь Каваленка Віталь Каваленка

Каб скласьці пратакол на сябра КХП-БНФ Віталя Каваленку, супрацоўнікі міліцыі прыехалі да яго на працу. Копію пратаколу яму не ўручылі, сказалі, што вышлюць па пошце. Брата былога палітвязьня Сяргея Каваленкі абвінавачваюць у правядзеньні несанкцыянаванага пікету ў цэнтры Віцебску 26 красавіка.

Нагадаем, раней такі самы пратакол быў складзены на Яна Дзяржаўцава, другога ўдзельніка «чарнобыльскай» акцыі. Падчас самой акцыі міліцыянты адсутнічалі, таму пратакол складалі на падставе фотаздымкаў пікету, што зьявіліся ў Інтэрнэце.