Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 08 Май 2016

Досьвед Расеі заразьлівы? Глыбоцкі райвыканкам арганізаваў мотапрабег байкераў да Дня Перамогі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Арганізатарамі мотапрабегу зьяўляюцца мотаклюб «The Hooligans MC» і Глыбоцкі райвыканкам, а яго ўдзельнікамі – байкерскія клюбы Беларусі, Расеі і блізкага замежжа, а таксама вольныя байкеры.

Мітынг, прысьвечаны пачатку мотапрабегу «Мір і Памяць», прымеркаванага да Дня Перамогі, адбыўся ў Глыбокім. Ён стартаваў 7 траўня, а завершыцца  9-га ва ўрочышчы Барок у Глыбокім. Там пахавана людзей падчас Другой сусьветнай  вайны больш, чымся жыве цяпер у горадзе.

Байкеры і матацыклісты праедуць тры вобласьці  – Віцебскую, Менскую і Гарадзенскую. Удзельнікі мотапрабегу наведаюць месцы воінскіх пахаваньняў, ускладуць кветкі і ўшануюць памяць загінулых. Паводле словаў кіраўніка Глыбоцкага аддзяленьня клюбу «The Hooligans MC» Аляксандра Хілько,  асноўная  мэта мотапрабегу – захаваньне гістарычнай памяці аб Другой сусьветнай вайне.

– У гэтым годзе мы пашыраем геаграфію нашага мотапрабегу – праяжджаем тры вобласьці, 9 траўня плянуем быць тут, каб прывезьці весткі зь іншых гарадоў, вёсак пра перамогу нашага народа. Мы глыбока перакананыя, што вайна – вялікае зло, якога не павінна быць на гэтай зямлі. Мы павінны ехаць, мы павінны яшчэ і яшчэ раз даказваць, што вайне ня быць.

racyja.com