Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 25 Ліпень 2013

Усе акцыі віцебскай апазыцыі, заплянаваныя на 27 ліпеня, забароненыя

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Улады забаранілі ўсе масавыя мерапрыемствы апазыцыі, якія мусілі адбыцца ў Віцебску 27 ліпеня, у гадавіну прыняцьця Дэклярацыі пра незалежнасьць Беларусі. Прычына забароны - заяўнікі не выканалі рашэньня гарвыканкаму № 881 “Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску”.

Нагадаем, заяўку на правядзеньне пікету 27 ліпеня ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну падаваў сябра КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў. Анялягічная заяўка яшчэ на адзін пікет была пададзеная актывістамі Хрыстафорам Жаляпавым і Аляксеем Гаўруцікавым у адміністрацыю Першамайскага раёну. А абласны кіраўнік партыі БНФ Леанід Аўтухоў прасіў адміністрацыю Чыгуначнага раёна дазволіць правядзеньне мітынгу. Усе акцыі меркавалася ладзіць у месцах, адмыслова выдзеленых уладамі пад масавыя мерапрыемствы.