Указам Аляксандра Лукашэнкі ад 28 лістапада 2013 году Андрэю Іванову і Ігару Скарыновічу прысвоеныя спэцыяльныя званьні палкоўнікаў міліцыі. Зьяўляючыся намесьнікамі начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Віцебскага аблвыканкаму, абодва гэтыя супрацоўнікі часта несьлі ахову правапарадку як на санкцыянаваных, гэтак і на несанкцыянаваных мерапрыемствах у Віцебску. Таму многім месьцічам даводзілася сутыкацца зь імі часьцей, чымся зь іншымі міліцыянтамі.

Апублікавана ў Рознае

Затрыманых 22 сакавіка актывістаў партыі БНФ Кастуся Смолікава і Леаніда Аўтухова асудзілі да 5 сутак арышту. Суд цягнуўся з 11-й гадзіны да 20:45. Кастуся Смолікава і Леаніда Аўтухова, якія знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрыманьня, каля 11 гадзіны прывезьлі ў Кастрычніцкі райсуд. У будынку суду сабралася дзясятка паўтара віцебскіх актывістаў і ня менш — міліцыянтаў на чале з начальнікам раённай міліцыі грамадзкай бясьпекі Андрэем Івановым.