У Сянне правесці «урок мужнасці» запрасілі байкера, які жыве пад лозунгам «Дзе мы – там Расея»
«Урок мужнасці» для вучняў 6-8 класаў СШ №2 правёў Алег Усціновіч, кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба «Спарта» і адгалінавання байкерскага клубу «Ночные волки». Алег Усціновіч пазіцыянуе сябе як аматара вайсковай гісторыі, у прыватнасці, займаецца вывучэннем падзеяй Вялікай Айчыннай вайны на Сенненшчыне. Але на «уроку мужнасці» ён размаўляў з дзецьмі не толькі пра тагачасныя падзеі, але і пра сітуацыю ва Украіне – з пазіцыі чалавека, які выступае «за аб’яднанне рускіх людзей, каб не было гэтых межаў».
Жыхарка Сянно падала ў суд на «Віцебскаблводаканал» за брудную ваду – і выйграла суд
Жыхарка Сянно падала ў суд Кастрычніцкага раёну Віцебска пазоў на прадпрыемства «Віцебскаблводаканал». Паводле яе заявы, 12 жніўня з кранаў у кватэры жанчыны ішла вада цёмнага колеру з непрыемным пахам. Жанчына была пазбаўленая права на атрыманне якаснай пітной вады, марнавала час на выклік адмыслоўцаў для адбору проб вады і на званкі дыспетчарам, пішуць «Народныя навіны Віцебска».
Журналіста Віталя Скрыля аштрафавалі на 637 рублёў: “незаконны выраб прадукцыі СМІ”
Два дні спатрэбілася судзьдзі Міхаілу Зубені, каб аштрафаваць віцебскага журналіста-фрылянсэра Віталя Скрыля на 25 базавых велічынь за парушэньне заканадаўства аб СМІ. Яго прызналі вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ (ч.2 арт.22.9 КаАП).
Згортваецца апошняе прадпрыемства, якое дае працу ў Сяньне
Апошняе прадпрыемства, якое дае працу ў горадзе Сянно, паступова згортваецца. Сырны завод, што належыць дзяржаўнаму прадпрыемству «ВоршаСырЗавод», абяцаюць зачыніць ужо ўвесну. Мясцовыя ўлады тлумачаць, што няма сыравіны для перапрацоўкі. Насамрэч малако ёсьць – аднак у сеньненцаў яго забіраюць.
Мізэрныя заробкі спрычыніліся да стыхійнага страйку ў Cеньненскай ЖКГ
Стыхійны страйк працаўнікоў Сеньненскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі адбыўся з прычыны малых заробкаў. Будаўнікі рамонтна-будаўнічага ўчастку не пажадалі мірыцца з тым фактам, што сёлета яны зарабляюць меней за некваліфікаваную прыбіральшчыцу.
У Сяньне прафсаюз дапамог двойчы звольненаму работніку спагнаць грошы з наймальніка
Цягам месяца вартаўніка Сеньненскага льнозаводу Алега Лісоўскага з прадпрыемства звальнялі двойчы. Без канчатковага разьліку. У яго працоўную кніжку быў унесены запіс пра звальненьне «паводле згоды бакоў», хаця ніякай згоды ён не даваў. І толькі праз суд, пазоўную заяву ў які дапамог скласьці прафсаюз, удалося дамагчыся справядлівасьці.
Цэнтар Сянна нашпігавалі сьпісанай зброяй і ідэалягічнымі сымбалямі
Абласныя «Дажынкі-2016» мусяць адбыцца ў раённым цэнтры Сянно. Горад прыхарошваюць да сьвята, рамонтна-будаўнічыя работы ідуць поўным ходам. Наш карэспандэнт наведаў мястэчка і падзяліўся сваімі назіраньнямі.
Начныя ваўкі ў Сяньне: Дзе мы – там Расея!
У сямітыcячным гарадку на Віцебшчыне ёсьць беларускі аддзел «Начных ваўкоў», вайскова-патрыятычны клюб «Спарта», кіраўнік якога перадае вітаньні Гіві і Матаролу на Данбас, і спаборніцтвы па «Русскому жиму».
На Віцебшчыне ўшаноўваюць памяць воінаў-афганцаў
Мэмарыяльныя знакі ў памяць аб подзьвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў 2013 году ўсталююць у трох райцэнтрах Віцебскай вобласьці - Бешанковічах, Дуброўне і Сянно. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Віцебскага абласнога савету грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі саюз вэтэранаў вайны ў Афганістане” Валер Мацкевіч. 10 красавіка ў Віцебску адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысьвечанае 20-годзьдзю вэтэранскай арганізацыі.