Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 23 Сакавік 2023

За пікет улады аштрафавалі выкладчыка Полацкага ўніверсітэта

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Аляксандр Камок Аляксандр Камок

Суд Наваполацка 8 лютага прызнаў выкладчыка Полацкага дзяржуніверсітэта Аляксандра Камка вінаватым у правядзенні пікету, і пастанавіў падвергнуць адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 3700 рублёў.

У судовым пасяджэнні было ўстаноўлена, што Аляксандр Мікалаевіч без атрымання дазволу мясцовых уладаў прыняў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – пікетаванні, шляхам апублікавання ў вольным доступе ў сацыяльнай сетцы «Facebook» свайго фота з выявай сцяга Украіны і БЧБ сімволікі, з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных, асабістых і іншых інтарэсаў.

«Правапарушальнік» у судовым пасяджэнні віну не прызнаў. Але пры гэтым не адмаўляў таго, што размясціў у «Facebook» сваю фатаграфію са сцягам Украіны і БЧБ сімволікай, з мэтай дэманстрацыі сваёй пазіцыі з нагоды пачатку вайны ва Украіне, аднак паказаў, што не пераследваў мэты праводзіць пікетаванне.

Аднак суддзя вывучыўшы матэрыялы справы прыйшла да высновы, што фотаздымак размешчаны выкладчыкам універсітэта ў CC з мэтай прыцягнення ўвагі іншых грамадзян да падзе ва Ўкраіне.

Ацаніўшы доказы, суддзя палічыла даказанай віна Аляксандра Камка у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 1 арт. 24. 23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) падвергла яго адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 100 базавых велічынь.

Сяргей Ільін