Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 16 Сакавік 2023

У Шаркаўшчыне журналіста і грамадскага актывіста аштрафавалі за аватарку ў Фэйсбуку

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

16 сакавіка адбыўся суд над журналістам і грамадскім актывістам з Шаркаўшчыны Андрэем Букам. Яго судзілі паводле артыкула 19.10 (Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі) КаАП за аватарку ў сацыяльнай сетцы “Фэйсбук” з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам, якая была ў сетцы яшчэ ў 2020 годзе.

Суд Шаркаўшчынскага раёна ў асобе суддзі Аксаны Таболы пакараў журналіста штрафам у памеры 30 базавых велічыняў, што складае  1110 рублёў.

Нагадаем, 12 сакавіка ў Андрэя Букі мясцовыя міліцыянты Маліноўскі і Някрасаў правялі ператрус. Падчас ператрусу сілавікі забралі ў грамадскага актывіста і журналіста ноўтбук.

Інга Сташэўская