Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 22 Май 2020

У Віцебску затрымалі актывіста Аляксея Прохарава – ён у ізалятары часовага ўтрыманьня

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)
Аляксей Прохараў Аляксей Прохараў

Аляксея Прохарава запрасілі ў аддзел аховы правапарадку Чыгуначнага раёну Віцебску для дачы тлумачэньняў пра ягоны ўдзел у кармленьні галубоў 3 траўня. Але зь міліцыі яго не выпусьцілі – затрымалі і адразу адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня (ІЧУ). Актывіст пасьпеў паведаміць праваабаронцу, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак.

«На мяне склалі пратакол паводле артыкулу 23.34, адразу затрымалі і вязуць у ІЧУ. Сказалі, што суд у панядзелак, але калі дакладна – я ня ведаю», – пасьпеў паведаміць па тэлефоне Аляксей Прохараў.

Такім чынам, у ізалятары часовага ўтрыманьня Прохараў правядзе ўсе выходныя. Найверагодней, што суд, які ў такіх выпадках праходзіць у анлайн-рэжыме, пакарае яго ў панядзелак (25 траўня) дадатковымі «суткамі».

Ён таксама сказаў, што ў міліцыю пайшоў «з рэчамі», бо падазраваў, што яго затрымаюць.

Раней Аляксея Прохарава ўжо каралі за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (за ўдзел у пікетаваньнях у падтрымку незалежнасьці краіны), але толькі штрафамі.

Уладзімер Бяляўскі

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.