Друкаваць гэтую старонку
Серада, 26 Люты 2020

Алеся Круткіна пасьля 30 сутак арышту ня вызвалілі – прысудзілі яшчэ 15 сутак у Лепелі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Алесь Круткін на судзе ў Віцебску Алесь Круткін на судзе ў Віцебску

26 лютага на волю зь віцебскага ІЧУ пасьля 30 сутак арышту павінен быў выйсьці полацкі актывіст Алесь Круткін, але яго ня вызвалілі. Паводле інфармацыі, атрыманай ад начальніка ізалятару, Круткіна яшчэ ў першай палове дня адвезьлі ў Лепельскі РАУС для складаньня чарговага адміністрацыйнага пратаколу.

У Лепельскім РАУС паведамілі, што ў дачыненьні Алеся Круткіна распачатая новая справа аб адміністарцыйным правапарушэнні і яго будуць судзіць. За якое менавіта парушэньне склалі пратакол і калі адбудзецца суд – пакуль невядома.

Актывісты кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якія не дачакаліся вызваленьня Круткіна ў Віцебску, занепакоеныя станам ягонага здароўя, бо пасьля апошняга прысуду на 15 сутак актывіст проста ў залі суду абвясьціў галадоўку. Ці трымаў ён галадоўку падчас адбываньня пакараньня ў віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня, таксама невядома.

Праваабарончы цэнтар «Вясна», спасылаючыся на адвакатку Круткіна, паведаміў, што ў Лепелі ўжо адбыўся суд над актывістам, яму прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту

Зьміцер Міраш

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.