Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 19 Студзень 2020

Адразу 6 судоў пройдуць у Полацку і Наваполацку – за пікет каля Сафійскага сабору

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Пікет у Полацку Пікет у Полацку

Адразу шасьцёх актывістаў “Народнай грамады” будуць судзіць 24 студзеня ў Полацку і Наваполацку за пікет, на якім яго ўдзельнікі выказаліся ў падтрыму незалежнасьці Беларусі. Акцыя адбылася 4 студзеня 2020 году каля Сафійскага сабору ў Полацку. Справы пікетоўцаў будуць разглядаць гарадзкія суды Полацку і Наваполацку.

Пра суды над полацкімі актывістамі партыі “Народная Грамада” паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook прафсаюзны лідэр і праваабаронца з Полацку Мікола Шарах.

Паводле яго інфармацыі, у пятніцу 24 студзеня ў Наваполацку адбудуцца суды над Юрыем Касачом (пачатак – 10.30), Ігарам Валяевым (12.00), Тацянай Пекар і Яўгенам Парчынскім (час удакладняецца).

У судзе Полацкага раёну і гораду ў гэты дзень будуць разглядаць справы Сьвятланы Аглушэвіч (10.00) і Вячаслава Парчынскага (11.00).

Усіх шасьцёх удзельнікаў акцыі вінавацяць у парушэньні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Адміністрацыйныя справы заведзеныя паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ.

Інфармацыя будзе ўдакладняцца і дапаўняцца.

Зьміцер Міраш

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.