Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 10 Май 2019

Мікола Качурэц атрымаў новы сьцяг ад Symbal.by – замест зьнішчанага міліцыяй

Ацаніць гэты матэрыял
(5 галасоў)
Мікола Качурэц Мікола Качурэц

Калі ўладальнік інтэрнэт-крамы Symbal.by Павал Белавус прачытаў навіну зь Віцебску пра тое, што міліцыя мусіць выплаціць Міколу Качурцу за зьнішчаны на БНР-100 бел-чырвона-белы сьцяг усяго 8,72 рублёў – вырашыў падарыць актывісту новы сьцяг. Падарунак атрыманы.

Нагадаем, на Дзень Волі ў 2018 годзе віцяблянін Мікола Качурэц быў затрыманы з нацыянальным бел-чырвона-белым сьцягам ля помніку князю Альгерду. Міколу аштрафавалі, сьцяг незаконна канфіскавалі і зьнішчылі. Але рашэньне суду Кастрычніцкага раёну аб пакараньні Качурца было ў жніўні 2018 году адмененае, а ў кастрычніку адміністрацыйную справу ў дачыненьні актывіста наогул скасавалі.

Сёлета віцяблянін зьвярнуўся ў суд, каб міліцыя кампэнсавала яму кошт зьнішчанага сьцягу і прасіў спагнаць з Кастрычніцкага РАУС Віцебску 42 рублі. Але суд Першамайскага раёну (судзьдзя Алена Савіцкая) задаволіў патрабаваньні Качурца ня цалкам, ацаніўшы прычыненую шкоду ўсяго на 8 рублёў з капейкамі. Новы бел-чырвона-белы сьцяг на  symbal.by каштуе 20 рублёў.

Калі навіну пра тое, на якую суму ацаніў шкоду віцебскі суд, прачытаў заснавальнік крамы Павал Белавус, вырашыў зрабіць Качурцу падарунак і выслаць у Віцебск новы бел-чырвона-белы сьцяг.

Падарунак зь Менску віцяблянін атрымаў 6 мая.   

Мікола Качурэц паведаміў яшчэ “Віцебскай Вясьне”, што будзе абскарджваць пастанову суду Першамайскага раёну Віцебску ў абласным судзе, бо лічыць, што судзьдзя Савіцкая занізіла суму прычыненай шкоды.

Таксама актывіст і рэдакцыя сайту "Віцебская Вясна" далучаюцца да віншаваньняў Паўлу Белавусу з нагоды нараджэньня сына! Здароўя і моцы!

Зьміцер Міраш