Вечарына “Я перад вамі з памяцьцю сваёй...” прайшла ў  Віцебскай абласной бібліятэцы ў дзень народзінаў Васіля Быкава. Сёлета 19 чэрвеня народнаму пісьменьніку Беларусі споўнілася б 95 гадоў.

Вадаём у Сакольніках пад Віцебскам – адно з афіцыйна дазволеных для купаньня і адпачынку месцаў. Але як тут купацца, калі людзі сікаюць проста ў ваду? Бо адзіны на “возеры” біятуалет знаходзіцца каля аўтастаянкі – за 300 мэтраў ад галоўнага пляжу, і туды ніхто ня ходзіць…

Анічога не зьмянілася. Прынамсі – да лепшага. Жыхары сьцьвярджаюць, што пацукоў стала яшчэ больш. А ў сьпёку дадаліся і блохі. Падвал заліты вадой, а лямпачкі як перагаралі праз дзень пасьля замены, так і перагараюць. Цемра, смурод і – абыякавасьць камунальнікаў. Як тут жыць?..

Былы электраманцёр Віцебскага мясакамбінату спрабаваў 17 чэрвеня адмяніць рашэньне суду Першамайскага раёну, які абавязаў яго публічна выбачыцца перад  супрацоўнікамі рэжымнага аддзелу прадпрыемства. Адмяніць рашэньне не атрымалася – аблсуд пакінуў прысуд у сіле.

Пяты “Адамаўскі фэст” упершыню прайшоў у сядзібе знакамітага батаніка Ўладзімера Адамава ў Вялікіх Лётцах. Гаспадаром сядзібы стаў сёлета прадпрымальнік і культурны дзеяч Максім Жукаў. Імпрэза пачалася пешай вандроўкай і скончылася канцэртам. Прайсьціся пехатою наважыліся нямногія, ахвочых паслухаць канцэрт сабралася значна больш.

У Полацку 13 чэрвеня адбылася сустрэча прадстаўнікоў мясцовай улады з жыхарамі мікрараёну Кароўнікі. Раней у калектыўным звароце палачане прасілі адкрыць у раёне хоць адзін аптэчны шапік. Але кіраўніцтва гораду спаслалася на нарматывы і ўжо выкананы плян ды адмовіла жыхарам у просьбе.

Траіх навучэнцаў віцебскіх каледжаў затрымалі 17 студзеня 2019 году пры закладцы схованкі з забароненым рэчывам. Дваім на той момант ня споўнілася 18 гадоў. Дзяўчыне і двум хлопцам інкрымінуюць злачынствы, прадугледжаныя часткамі 1 і 3 артыкулу 328 КК РБ. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Мэдаль да 100-годзьдзя БНР уручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 году, у тым ліку – за барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. 13 чэрвеня гэтую ганаровую ўзнагароду атрымалі віцябляне Барыс Хамайда і Сяргей Каваленка.

Пра здарэньне праваабаронца Павал Левінаў паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Ён не выключае, што гэта быў замах на ягонае жыцьцё. Вядзецца праверка, паведамляе Радыё Свабода.

Журналісты Алена Шабуня і Вячаслаў Лазараў абскардзілі 12 чэрвеня ў Віцебскім аблсудзе пастановы Наваполацкага суду, які аштрафаваў іх на 25 базавых велічынь кожнага за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ (ч.2 арт. 22.9 КаАП). Судзьдзя Сьвятлана Іванова скаргі журналістаў не задаволіла і пакінула прысуды ў сіле.