Чарговыя адказы, атрыманыя сябрамі грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» зь Віцебскага раённага выканкаму і Віцебскага гарадзкога ваеннага камісарыяту, не дадалі ім аптымізму ў справе, зьвязанай са знаходкай фрагмэнтаў чалавечых парэшткаў у лесе пад Віцебскам.

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў, які працягвае змагацца ў судох за права публічна выказваць сваё меркаваньне, сутыкнуўся зь незвычайнай аргумэнтацыяй з боку судзьдзяў: калегія Віцебскага абласнога суду адмовілася задаволіць скаргу праваабаронцы, абгрунтаваўшы сваё рашэньне дэфініцыяй з... Вікіпэдыі.

Вядомы віцебскі актывіст Барыс Хамайда ўжо амаль два дзясяткі гадоў заклікае беларусаў ня ўдзельнічаць у выбарах, што ладзяцца ўладамі. На ягоную думку, пасьля зьмены Канстытуцыі ў 1996 годзе ў Беларусі няма ані легітымнай ўлады, ані сапраўдных выбараў. Карэспандэнт «Віцебскай вясны» папрасіў спадара Хамайду падзяліцца з чытачамі яго развагамі наконт сёлетніх выбараў.  

Краязнаўцы Аршаншчыны наведалі вёску Пагосьцішча Лёзьненскага раёну, дзе знаходзіцца адзін зь нямногіх помнікаў паўстанцам Кастуся Каліноўскага. Атрад Ігната Будзіловіча змагаўся з расейскімі войскамі паўночней Воршы, няроўны бой з акупантамі каля Пагосьцішча стаў апошнім для касінераў. Яны былі разьбітыя, а іх лідэр - Ігнат Будзіловіч стаў адзіным паўстанцам, расстраляным у Воршы.

Жыхар Віцебску Валер Місьнікаў зьвярнуўся ў пракуратуру, апісаўшы выключэньне з ужо створанай камісіі “на запатрабаваньне сілавых структур”. Ён мае сьведкаў, якія гатовыя пацьвердзіць гэты факт – што ён насамрэч быў уключаны ва ўчастковую камісію № 17.

Пракуратура Віцебскай вобласьці адзначае недастатковую працу мясцовых выканкамаў ў сфэры дзяржаўнага кантролю над выкарыстаньнем і аховай зямель. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора вобласьці па наглядзе за выкананьнем прыродаахоўнага заканадаўства Алена Казлова.

Віцебскі абласны суд вырашыў пакінуць бязь зьменаў пастанову Глыбоцкага суду. Журналістка-фрылянсэр з Глыбокага абскарджвала штраф у 25 базавых велічынь паводле артыкулу 22.9 адміністрацыйнага кодэксу за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі і па-ранейшаму лічыць прысуд беспадстаўным.

Крышнаіты-прапаведнікі ўжо ня першы раз гасьцююць у Воршы. Час ад часу прыхільнікаў гэтай рэлігіі можна ўбачыць каля гарадзкога рынку, дзе яны спрабуюць прадаваць літаратуру пад выглядам збору ахвяраваньняў.

У зоне падтапленьня Віцебскай ГЭС на левым беразе Дзьвіны знойдзенае невядомае дасюль гарадзішча, якое, па ўсёй імавернасьці, ня ўнесенае ў сьпісы археалягічных помнікаў Віцебскага раёну.

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці вынес рашэньне аб прызнаньні Віцебскага ААТ “КІМ” банкрутам і яго ліквідацыі, паведаміла судзьдзя эканамічнага суда Ірына Фралова.