Высьветліць дэталі наконт знаходжаньня брытанскага грамадзяніна Алана Сьміта ў СІЗА № 2 Віцебску спрабаваў прадстаўнік Беларускага Хэльсынскага камітэту Павал Левінаў. Каб атрымаць неабходную інфармацыю, ён накіраваў шэраг запытаў ва ўпраўленьне Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў па Віцебскай вобласьці. Аднак начальнік упраўленьня не адказаў па сутнасьці на ніводнае пытаньне праваабаронцы.

У Віцебску ў межах адукацыйнага курсу «Павышэньне арганізацыйнага патэнцыялу арганізацыяў і ініцыятыўных груп, якія разьвіваюць спэцыяльныя паслугі ў мясцовай супольнасьці» прайшоў трэнінг, прысьвечаны тэме стварэньня партнэрскай сеткі (нэтворкінгу) і тэме незалежнага пражываньня людзей з інваліднасьцю.

З чарговага ліста, атрыманага з папраўчай калёніі № 14, віцебскія праваабаронцы даведаліся, што палітвязень Міхаіл Жамчужны мае пяць парушэньняў рэжыму ўтрыманьня. Тры першыя ён паспрабаваў быў аспрэчыць у Барысаўскім раённым судзе. Аднак пабываць на судовых паседжаньнях Міхаілу Ігаравічу папрысутнічаць не ўдалося.

Судовы разбор паводле адміністрацыйнай справы чакае віцебскага апазыцыянэра за публічнае выражэньне сваёй любові да беларушчыны. На імпрэзу, прысьвечаную 86-й гадавіне Ўладзімера Караткевіча, ён прыйшоў з нацыянальным беларускім сьцягам, што зь меркаваньня праваахоўнікаў ёсьць парушэньнем заканадаўства.

У адпаведнасьці з рашэньнем Віцебскага райвыканкаму па пляне зносу лядашчага жытла ў 2013-2015 гадох трэба было разбурыць 51 такі дом. Зьнесьлі больш: у 2013 годзе 17, у 2014-м – 28, у 2015-м – 37. На пэрыяд 2016-2017 гадоў вырашана сьцерці з твару зямлі 68 старых дамоў, ужо зьнесена 44.

У Віцебску праваахоўнікі спынілі дзейнасьць незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі «Сусьветны духоўны ўнівэрсытэт Брахма Кумарыс», На думку праваахоўнікаў, арганізацыя мае прыкметы сэкты. Каля дзесяці пасьлядоўнікаў духоўнага індыйскага вучэньня прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 23лістапада разглядалася скарга на рашэньне адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску, якая пазбавіла бабулю права апякунства над сваім амаль 15-гадовым унукам. Пастанова суду: падстаў для скасаваньня рашэньня раённай адміністрацыі няма. Пажылая жанчына абураная такой пастановай і мае намер зьвярнуцца ў міжнародныя органы.

Старшыня райвыканкаму Генадзь Сабыніч на працоўнай нарадзе зьвярнуў увагу на шэраг хібаў у працы, накіраванай на рацыянальнае выкарыстаньне прыродных рэсурсаў на тэрыторыі раёну, і запатрабаваў ад суб'ектаў гаспадараньня забесьпячэньня на падведамных ім аб'ектах захаваньня патрабаваньняў прыродаахоўнага заканадаўства.

У лістападзе Паставы наведала польская дэлегацыя на чале з кіраўніком Упраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных Янам Юзафам Каспшыкам. Зь ім былі дырэктар габінэту кіраўніка Ўпраўленьня Яцэк Палянчык, дараднікі кіраўніка Кшыштаф Вайцяхоўскі і Ян Срока, часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас, трэці сакратар Консульскага аддзелу Амбасады Рэспублікі Польшча ў Беларусі Адам Качынскі.

На адной са старонак у сацыяльных сетках юнак з Глыбоцкага раёну апублікаваў фотаздымак разьліковага аркушыка. Паводле слоў юнака – гэта разьлік працадаўцы зь ягонай маці, апэратарам машыннага даеньня ААТ “Сельцы” Глыбоцкага раёну за кастрычнік 2016 году. За месяц ёй налічылі заробак памерам 82 рублі. Гэта каля $42 паводле цяперашняга курсу.