Віцебскага доктара-праўдаруба Ігара Пастнова абвінавачвалі ў непадпарадкаваньні супрацоўніку міліцыі (арт. 23.4 КаАП РБ) падчас інцыдэнту 4 верасьня, калі Пастнова гвалтам вывезьлі з будынку сьледчага камітэту на псыхіятрычную экспэртызу ў Навінкі. 15 верасьня судзьдзя Кастрычніцкага раёну Віцебску Ільля Белавус вынес рашэньне скасаваць справу. Падстава – адсутнасьць складу правапарушэньня.

Кухмістар Верашчака, ён жа вядомы гісторык і культуроляг Алесь Белы, прэзэнтаваў 13 верасьня ў Віцебску сваю новую кнігу «Сакатала бочачка» - “праўдзівую гісторыю нашых напояў”. Кніга мае на мэце ня толькі прынесьці асалоду, але й вярнуць беларусам памяць і права на старку, крупнік ды зуброўку. Прэзэнтацыя прайшла ў арт-пабе “Торвальд”.

Полацкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў прадстаўнікам Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) ў правядзеньні пікету 16 верасьня. Прадстаўнікі прафсаюзу заявілі, што такое рашэньне выканкаму парушае правы грамадзян, і што яны зьбіраюцца абскарджваць забарону на пікет у судзе.

Праваабаронца Валер Місьнікаў аспрэчваў у абласным судзе рашэньне Першамайскага і Чыгуначнага раённых судоў, якія прысудзілі яго да штрафаў па 10 базавых велічыняў кожны. Прычым за адно і тое ж парушэньне (якое на думку судзьдзяў мела месца), але па розных артыкулах адміністрацыйнага кодэксу. Вэрдыкт аблсуду: па адной са справаў рашэньне пакінуць у сіле, па другой – скасаваць і накіраваць на дапрацоўку.

Сустрэча арганізатараў конкурсу з зацікаўленымі ў рэалізацыі сваіх задумаў адбылася 8 верасьня ў адной з заляў «Арт-прасторы» на Талстога, 7. Але нават калі вы ня трапілі на імпрэзу, да 15 верасьня ўлучна ў вас ёсьць магчымасьць даслаць свой праект на разгляд кампэтэнтнага журы. Па выніках конкурсу будуць адабраныя 4 найлепшыя праекты.

Некаторыя школы ў Віцебску вяртаюцца да больш прыдатнага і звычнага рэжыму працы. Пачынаюць заняткі а 8-й альбо а 8:15 раніцы. Ад 12 верасьня на леташні расклад пераходзяць, напрыклад, СШ №14 ды гімназія №5 гораду Віцебску. З 1-га верасьня заняткі ў гэтых навучальных ўстановах пачыналіся з 9:00.

7 верасьня ў Першамайскім раённым судзе Віцебску пачаўся разбор справы паводле артыкулу 178, ч. 1 Крымінальнага Кодэксу РБ, які прадугледжвае пакараньне за раскрыцьцё лекарскай таямніцы. Прыватным абвінаваўцам выступіў віцебскі праваабаронца, сябра Беларускага Хэльсынскага Камітэту Павал Левінаў.

Героем нашага чарговага матэрыялу пра ўмовы ўтрыманьня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня Віцебскай вобласьці стаў актывіст партыі БНФ з Гарадка Леанід Аўтухоў. Апазыцыянэр браў актыўны ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі ў абласным цэнтры 25 сакавіка, за што быў пакараны 15-цю суткамі адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства).

Як запэўніваюць бацькі, дзяўчынка практычна ніколі не хварэла. Але 1 жніўня дзіця паскардзілася на боль у грудной клетцы. На наступны дзень у яе забалеў жывот. Ёй паставілі кропельніцу, і яна страціла прытомнасьць. Затым – рэанімацыя. Неўзабаве маці і бацьку паведамілі, што іх дачка памерла.

Зборам подпісаў жыхароў Бабінічаў займалася кампанія «Гавары праўду». Як высьветлілася, тэма актуальная ня толькі ў аматараў здаровага ладу жыцьця і раварыстаў, а наогул сярод жыхароў населенага пункту.