Заўвагі, выказаныя жыхарамі Віцебску падчас грамадзкага абмеркаваньня экалягічных наступстваў для навакольнага асяродзьдзя будаўніцтва сучаснага варыянту Сафійскага сабору, не паўплываюць на лёс 206 дрэваў і 4658 квадратных мэтраў газонаў.

У сьнежні 2015 году сям'я Марыны Джуглій чакала трэцяе дзіця. Хлопчыку ўжо выбралі імя – Цімоша. Бацькі былі настроеныя пазытыўна – дасьведчаная мама, сама па адукацыі мэдык. Ды і абсьледаваньні ў пэрыяд цяжарнасьці былі станоўчыя. Нішто не прадвяшчала бяды.

Прызнаць віцебскага прэтэндэнта на  пасаду прэзыдэнта на выбарах 2010 году Сяргея Рыжова палітычным вязьнем прасіў аўтарытэтную міжнародную праваабарончую арганізацыю паплечнік і сябар палітыка лекар Ігар Пастноў.

Ня менш за 100 індывідуальных прадпрымальнікаў сабраліся 18 студзеня каля будынку Наваполацкага гарвыканкаму. Сярод іх былі прадстаўнікі ўсіх рынкаў з двух гарадоў-суседзяў - Наваполацку і Полацку.

На чарговым сходзе у гандлёвым цэнтры «Эвіком» індывідуальныя прадпрымальнікі Віцебску выказаліся за вяртаньне на свае працоўныя месцы толькі пасьля скасаваньня ўказу № 222. Акрамя таго, некаторыя зь іх ня толькі вырашылі падтрымаць акцыю ў абарону прадпрымальніцтва, якая мусіць прайсьці ў Менску 18 студзеня, але і абвясьцілі пра свой намер выставіць палітычныя патрабаваньні ды нават заклікалі выйсьці на Плошчу.

У межах маніторынгу ўмоў утрыманьня і абыходжаньня з адміністрацыйна затрыманымі і арыштаванымі ў ізалятарах часовага ўтрыманьня праваабаронца Павал Левінаў наведаў начальніка ІЧУ УУС Віцебскага аблвыканкаму палкоўніка міліцыі Марозава Андрэя Мікалаевіча.

Паводле сьведчаньня абласной каардынатаркі БХД Тацьцяны Севярынец, «супрацоўнікі ў цывільным» выклікаюць віцебскіх заснавальнікаў партыі да начальства па месцы працы або прыяжджаюць дахаты з пагрозамі.

МУС апублікавала пастанову «Аб вызначэньні разьмеркавальных квотаў рэгістрацыі хадайніцтваў пра наданьне статусу ўцекача або дадатковую абарону ў Рэспубліцы Беларусь на 2016 год». Згодна з дакумэнтам, падразьдзяленьне па грамадзянстве і міграцыі УУС Віцебскага аблвыканкаму ў бягучым годзе павінна прыняць хадайніцтвы аб даваньні дадатковай абароны або статусу ўцекача ад 250 замежнікаў.

Разгледзеўшы зварот сяброў першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу работнікаў ААТ «Полацак-Шкловалакно», кіраўнік полацкай эпідэміялягічнай службы Міхаіл Гурыновіч заявіў: «У санітарных нормах і правілах адсутнічаюць патрабаваньні да абавязковага прыняцьця душу работнікамі пасьля заканчэньня працоўнай зьмены». У той самы час інструкцыя па ахове працы абавязвае большасьць рабочых заводу прымаць душ пасьля працы.

Зэканомленыя 370 мільёнаў палачанін Яраслаў Пачопка прапануе выдаткаваць на добраўпарадкаваньне гораду. «У краіне, а тым больш у Полацку, цяпер нялёгкія часы, таму траціць 17 тысяч даляраў на новае аўто для “служак народу” мы лічым няслушным!» – гаворыцца ў пэтыцыі, разьмешчанай на сайце www.change.org.