27 верасня суддзя суда Аршанскага раёну і г. Оршы Юлія Вяршыніна прызнала 63-гадовую Вольгу Стаброўскую вінаватай паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага Кодэкса за каментар у «Одноклассниках», расцэнены як «абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

У самым маленькім горадзе Беларусі мёрскія ўлады зладзілі так званы Дзень інфармавання. На ім улады абмяркоўвалі ролю закона "Аб народным апалчэнні" ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краіны, процідзеянне карупцыі, аспекты бяспекі ды іншыя пытанні. А гараджане ў сваю чаргу вызначылі шэраг праблем, якія хвалююць іх.

Суддзя суда Сенненскага раёна Наталля Барысавец 6 верасня за праведзенае пікетаванне, не дазволенае ўладамі, аштрафавала на 2220 рублёў зваршчыка Вячаслава Яхнавецкага.

Гэта адбылося ў сувязі з тым, што Латвія прыпыніла працу свайго памежнага пераходу "Сілене", з беларускага  боку "Урбаны", што знаходзіцца на тэрыторыі Браслаўскага раёна.

Як піша сайт глыбоцкай раёнкі, так званыя дэпутаты глыбоцкага раённага савета дэпутатаў сустрэліся з выхаванцамі ваенна-патрыятычнага клуба «Паўночны». Гэта былі галоўны ідэолаг Глыбокага – Людміла Карніловіч і старшыня глыбоцкага раённага савета дэпутатаў Вера Цяліца.

Сямейную пару абвінавацілі ў спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці. Відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава асудзілі паводле ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Таццяну Пыцько — паводле ч. 1 арт. 361-4 КК да трох гадоў агульнага рэжыму. Абвяшчэнне прысуду ў Віцебскім абласным судзе прайшло ў закрытым рэжыме – як і ўвесь судовы працэс.

Па міліцэйскай статыстыцы, кожнае трэцяе злачынства на Віцебшчыне ўчыняюць асобы, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення. А атручванне сурагатамі алкаголю займае першае месца ў статыстыцы ўсіх інтаксікацый.

Старшыні "Вясны" і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесю Бяляцкаму, асуджанаму да 10 гадоў калоніі за праваабарончую дзейнасць, 25 верасня спаўняецца 61 год. Іх ён сустракае ў калоніі строгага рэжыму ў Горках, працуючы на дрэваапрацоўцы. Былы палітвязень, які сустракаўся з Алесем Бяляцкім у СІЗА-1 у кастрычніку 2022 года, распавёў пра яго "Вясне".

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 14 верасня за «экстрэмізм» у сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 15 сутак фельчара-лабаранта мікрабіялагічнай лабараторыі ДУ «Наваполацкі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Генадзя Вазьміцеля. Вядома, што ён вылучаўся ў 2016 годзе ў якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад апазіцыйнай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

6 верасня у судзе Полацка і Полацкага раёна разбіралі справу, распачатую паводле артыкула 11.1 КаАП («Дробы крадзеж»). Падсудным быў вясковец Віктар П., які цалкам прызнаў сваю віну ў тым, што быў нападпітку і, праходзячы па бульбяным полі, узяў для сябе асабіста 7 бульбін.