Маніторынг судовага працэсу паводле абвінавачаньня Сяргея Рыжова ў зьдзяйсьненьні злачынства, адказнасьць за якое вызначаная часткай першай артыкулу 167 i часткай першай артыкулу 339 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (25 сакавіка – 3 красавіка 2015 году, г. Віцебск)

Сустрэча грамадзян, што адбылася 4 красавіка, на якой абмяркоўваліся апошнія зьмены ў працоўным заканадаўстве, была арганізаваная Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) – БСДП(Г). Экспэрты ў галіне працоўнага права, прафсаюзнага руху і псыхалёгіі азнаёмілі прысутных са спэцыфікай сёньняшніх працоўных адносін у Беларусі.

Пасьля зваротаў у Вярхоўны Суд праваабаронцу Паўлу Левінаву ўдалося дамагчыся выпраўленьня хібаў у працы судоў Чыгуначнага раёну Віцебску і Лепельскага раёну Віцебскай вобласці, якія ўзьніклі празь недастатковы кантроль з боку кіраўніцтва судоў за дзейнасьцю сваіх падначаленых і неналежнае захоўваньне маёмасьці.

У Наваполацку «адкрылі» дзіцячы сад, які ў рэальнасьці не функцыянуе. На думку карыстальнікаў сацыяльных сетак, бацькоў маленькіх дзетак, якія літаральна засыпалі сваімі паведамленьнямі журналістаў, дзіцячы сад адкрыты не для наваполацкіх дзяцей, а асабіста для Натальлі Іванаўны Качанавай. 

Чытач charter97.org паведамляе пра будучыя праблемах на прадпрыемстве: «Падпісаны загад аб пераводзе работнікаў на чатырохдзёнку. Гэтаксама плянуецца скараціць усіх пэнсіянэраў і блізу двухсот чалавек дзейнага зьвяна, як мяркуецца, з заводу буйнапанэльнага домабудаваньня, які зусім нядаўна быў “мадэрнізаваны”», – піша ён.

Чыгуначная станцыя Руміна, што пад Воршай, у сэзон дажджоў аказваецца фактычна адрэзанай ад сьвету. Так выйшла, што з аднаго боку пад'язны шлях праходзіць праз поле мясцовага фэрмэра, які пэрыядычна ўзорвае ўсю сваю зямлю. З другога – разьбітая транспартам каляіна.

У Віцебску да шасьці з паловай гадоў калёніі строгага рэжыму прысуджаны ўдзельнік прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году Сяргей Рыжоў.

Жыхары дому № 7 па вуліцы Міру ў Воршы масава прыйшлі на сход, каб вырашыць праблему добраўпарадкаваньня двара.

Павал Левінаў патрабуе знайсьці і пакараць гандляроў сьцяжкамі СССР. Ён даслаў заяву на імя начальніка УУС Віцебскага аблвыканкаму і паведаміў пра факты неаднаразовага зьяўленьня невядомых асобаў зь чырвонымі сьцяжкамі каля гандлёвага цэнтру «Эвіком».

Павысіць узровень веданьня роднай мовы прапануе ўсім ахвотным Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, дзе з 1 красавіка адкрыліся адмысловыя навучальныя курсы «Дзелавая беларуская мова».