У Воршы дагрукацца да чыноўнікаў з інфармацыяй пра кепскую дарогу ўдалося толькі праз флэш-моб. Звычайныя звароты не далі плёну, і тады мясцовыя грамадзкія актывісты сталі з плякатамі каля самай глыбокай і вялікай лужыны на праблемнай вуліцы Гомельскай. У выніку празь некалькі дзён дарогу прывялі да ладу.

Трое жыхароў Шаркоўшчыны пазбавіліся працы за паленьне – не падчас працы і не на працоўным месцы. Мужчынаў фактычна вымусілі падпісаць заявы на звальненьне паводле ўласнага жаданьня.

Жанчына пакінула без жытла дзьвюх дачок-падлеткаў, каб расплаціцца з пазыкамі. Яна заклала трохпакаёвую добраўпарадкаваную кватэру, аформіўшы на крэдытора фіктыўную дамову дарэньня. Дзьве яе дачкі, адной зь якіх 16, а другой 17 гадоў, у гэты час жылі ў сваякоў.

26 кастрычніка Віцебскі абласны суд разгледзеў пазоў ААТ «Полацак-Шкловалакно» да першаснай прафсаюзнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу беларускага аб прызнаньні яе рашэньня правесьці страйк незаконным.

На паседжаньні суду ў Віцебску 25 кастрычніка скаргу незалежнага журналіста адхіліла судзьдзя Сьвятлана Іванова. Зьміцер Лупач быў нязгодны з прысудам, які вынес яму судзьдзя Глыбоцкага райсуду Андрэй Тарасевіч 6 кастрычніка.

Параўнальны аналіз цэнаў на лекі ў Віцебску і Смаленску, а таксама ў раёнах Віцебскай вобласьці правёў Камітэт дзяржкантролю. Параўнаўшы кошты прэпаратаў 30 найменьняў,  праверка высьветліла, што ў палове выпадкаў лекі ў віцебскіх аптэках на траціну даражэйшыя, чымся ў суседнім Смаленску. Цэны на другую палову адрозьніваюцца мала.

У цяперашні час на зварот старшыні суду Першамайскага раёну Віцебску Андрэя Андрушанкі работнікамі міліцыі ладзіцца праверка ў дачыненьні да доктара Ігара Пастнова паводле артыкулу 391 (абраза судзьдзі або народнага засядацеля) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу - абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў.

Чацвер, 26 Кастрычнік 2017

У Віцебску прайшоў «Rada Market»

Імпрэза адбывалася на некалькіх пляцоўках у розных месцах гораду – у арт-прасторы VZAP і ў бары Торвальд.

Незвычайную аб'яву ўбачылі жыхары Віцебску на дзьвярох кафэ «Бацькова хата». Кафэ ўваходзіць у буйную сетку ТАА «Арэна-піца» – гэта некалькі піцэрыяў, кафэ, закусачных і рэстаранаў у Віцебску.

Былы старшыня Сеньненскага райвыканкаму Віктар Цапота прызнаны вінаватым у перавышэньні службовых паўнамоцтваў і крадзяжы праз злоўжываньне паўнамоцтвамі і асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.