21 студзеня ў віцебскай бібліятэцы імя Леніна адбылася літаратурная сустрэча зь беларускім пісьменьнікам і публіцыстам Францам Сіўко. Фармальнай нагодай для спатканьня самага вядомага з сучасных віцебскіх літаратараў са сваімі чытачамі стаў выхад яго чарговай кнігі «Плебейскія гульні».

У Сьледчым камітэце пацьвердзілі інфармацыю пра тое, што ва УУС Віцебскай вобласьці за карупцыйнае злачынства быў затрыманы адзін з высокапастаўленых міліцыянтаў.

22 студзеня ў катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося экумэнічнае набажэнства пад дэвізам гэтага году «Пакліканыя, каб абвяшчаць вялікія справы Пана», падчас якога прадстаўнікі хрысьціянскіх Цэркваў і дэнамінацыяў Віцебску маліліся аб еднасьці хрысьціян.

Перад будынкам гарвыканкаму адбыўся стыхійны мітынг, у якім узялі ўдзел каля 200 пратэстоўцаў, ня згодных штораз плаціць па 50 тысяч рублёў за магчымасьць лавіць рыбу ў Лукомскім возеры. Пра мітынг і сустрэчу са старшынём гарвыканкаму распавёў кіраўнік суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага на Лукомскай ДРЭС Аляксей Габрыель.

Рабочыя будаўнічага трэсту №22 гораду Полацку запісаліся на прыём да намесьніка старшыні райвыканкаму. Сустрэча мае адбыцца 17 лютага. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні суполкі «Полацак і Наваполацак» у сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Шматдзетная маці, жыхарка аграгарадку Ноўка, Вальтэр Валянціна Валянцінаўна пасьля пяці гадоў знаходжаньня ў сьпісах грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў, ня толькі не атрымала ніякай кватэры, але яшчэ і была пазбаўленая права на атрыманьне льготнага крэдытаваньня як шматдзетная маці.

У Полацкім судзе разглядаецца справа наконт аднаўленьня на працы прадаўцоў ААТ «ПолацакБудМатэрыялы». На судовым паседжаньні высьветлілася, што дырэктар Андрэй Жук усталяваў схаваную відэакамэру ў краме «Гарызонт» і таемна назіраў за працай прадаўцоў.

Віцебскі абласны суд пакінуў без задавальненьня скаргу наваполацкага каардынатара аргкамітэту «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Андрэя Гайдукова на пастанову Наваполацкага суду ад 30 лістапада. Справу разглядала судзьдзя Сьвятлана Іванова.

Цяпер ужо былы кіраўнік спрабаваў схаваць ДТЗ, якое адбылося па яго віне. У выніку аварыі быў сур'ёзна пашкоджаны службовы аўтамабіль. На аднаўленьне Chevrolet Niva патрабавалася каля 33 мільёнаў рублёў. Вядома ж, аплачваць рамонт са сваёй кішэні былы начальнік не захацеў.

Недзе 200 віцебскіх прадпрымальнікаў больш як гадзіну стаялі на марозе перад будынкам аблвыканкаму, чакаючы, чым завершацца перамовы іх дэлегатаў з прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі.