У Дубровенскім раёне на Дняпры была выяўленая загінулая рыба, праінфармавала прэс-сакратар Дзяржінспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце Вольга Грамовіч. Дзяржінспэктары Аршанскай МРІ выехалі па сыгнале, што паступіў на тэлефон даверу, і абсьледавалі ўчастак ракі ад мяжы з Расейскай Фэдэрацыяй да райцэнтру. Паводле папярэдніх ацэнак, загінулых рачных насельнікаў прынесла цячэньнем з боку Расеі.

12 жніўня ў «Эўрапейскім клюбе» Віцебску на прапанову грамадзянскай ініцыятывы «Жанчыны супраць фальсыфікацыяў» адбылася сустрэча ўдзельнікаў ініцыятывы з шэрагам зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты ад дэмакратычных партыяў і рухаў Віцебшчыны.

Віцебскі назіральнік за правядзеньнем выбараў у беларускі парлямэнт праваабаронца Леанід Сьвецік ня здолеў дамагчыся ад работнікаў Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны праверкі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), а менавіта: ці выкарыстоўвае арганізацыя замежную фінансавую дапамогу, якую атрымлівае, для правядзеньня выбараў.

Спагнаньне было вынесенае Міхаілу Жамчужнаму 21 ліпеня, у выніку якога ён пазбаўлены кароткатэрміновага спатканьня. Сам палітвязень расцэньвае яго як правакацыю і спосаб ціску на яго.

Відавочнае памкненьне прадставіць чытачам  аднабаковую інфармацыю, ігнаруючы факты і зьявы, зьвязаныя зь дзейнасьцю ў горадзе прадстаўнікоў апазыцыйных  партыяў і рухаў.

Жыхары вёскі Стаўры атрымалі магчымасьць карыстацца прыгарадным аўтобусам. Цяпер аўтобус Ворша – Барздоўка тры разы на тыдзень ходзіць праз Стаўры. Дамагліся гэтага самі жыхары вёскі, накіраваўшы ў аўтапарк калектыўны зварот.

Дзьмітры Якаўлеў, сябар АГП з Наваполацку, меў намер балятавацца кандыдатам у дэпутаты парлямэнту па Наваполацкай выбарчай акрузе №24. Аднак сакратар камісіі адмовілася прыняць у яго дакумэнты, спаслаўшыся на адсутнасьць даведкі з ЗАГСу.

Калегія Віцебскага абласнога суду 8 жніўня пакінула бязь зьменаў пастанову Полацкага суду ад 23 чэрвеня 2016 году, які прызнаў законным звальненьне памочніка майстра цэху №7 ААТ «Полацак-Шкловалакно», намесьніка старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міколы Шараха.

У Віцебскай вобласьці кандыдатамі ў дэпутаты ніжняй палаты парлямэнту вылучаныя 86 чалавек, пры гэтым больш за 70% прэтэндэнтаў дэлегаваныя палітычнымі партыямі, паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.

Падчас супольнага пікету па зборы подпісаў патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты Тацяна Севярынец, Алена Шабуня і Георгі Станкевіч прасьпявалі гімн «Магутны Божа». Спадар Станкевіч выканаў пад гітару ўласную песьню «Сьцяг».