Мясьціны каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну могуць быць прызнаныя мэмарыяльнымі. Пра гэта гаворыцца ў адказе зь Віцебскага аблсавету, дасланым старшыні Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусю Смолікаву.

Народны герой падпольнага супраціву заклікаў беларусаў змагацца за незалежнасьць сваёй краіны. Пра гэта ў фэйсбуку напісала віцебская актывістка Алена Сьцяпанава.

У Глыбокім 8 верасьня ў цэнтры гораду адбывалася рэпэтыцыя прыняцьця прысягі ваеннаслужачымі запасу, прызванымі на вучэбныя зборы тэрытарыяльных войскаў раёну. Чыноўніца і вайсковец спрабавалі забараніць здымаць гэтае мерапрыемства.

Абвяшчэньне выраку ў дачыненьні да Вольгі Сьцяпанавай судзьдзя Юры Урбан пачаў 7 верасьня а 14:20 у Чыгуначным райсудзе Віцебску. Вэрдыкт судзьдзі – 6 месяцаў абмежаваньня волі ў калёніі-пасяленьні за прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці. Падсуднай была зьмененая мера стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, і яна была вызваленая з-пад варты ў залі суду.

У Віцебску ў межах партыйнай школы прайшоў навучальны трэнінг для спікераў і чальцоў іх каманд. Гэта была ўжо другая сустрэча патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты з партыйнымі спэцыялістамі, адмыслова падрыхтаванымі для навучаньня сяброў партыі. Гэтым разам у якасьці выкладчыкаў выступілі гамельчукі Васіль Палякоў і Мікалай Новікаў.

З 4 па 10 верасьня 2017 г. у Пастаўскім раёне праходзіць акцыя "Любі і шануй жыцьцё!", накіраваная на прэвэнцыю самагубстваў. У гэтыя дні ва ўстановах адукацыі, культуры, сацыяльнага забесьпячэньня раёну прыходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусьветнага Дня прадухіленьня самагубстваў.

Вайсковыя вучэньні яшчэ не пачаліся, але ўжо выклікалі пратэставыя настроі сярод жыхароў розных куткоў краіны. Ня стаў выключэньнем і Віцебскі раён, дзе невядомыя прымацавалі некалькі расьцяжак антываеннага зьместу: «Рускі салдат, ідзі дамоў!!!» Надпісы адмыслова зробленыя па-расейску.

4 верасьня старшы сьледчы трэцяга сьледчага аддзяленьня Віцебскага гарадзкога аддзелу Сьледчага камітэту Хрысьціна Казімірская выклікала па тэлефоне лекара-псыхіятра Ігара Пастнова на допыт у межах крымінальнай справы, распачатай паводле часткі 1 артыкулу 400 КК – «заведама фальшывы данос аб зьдзяйсьненьні злачынства». З габінэту сьледчага лекара-псыхіятра прымусова адправілі ў «Навінкі» для праходжаньня стацыянарнай псыхіятрычнай экспэртызы.

У Полацку чакаюць дэлегацыі пісьменьнікаў, выдаўцоў, дзеячаў культуры з 12 краінаў. У аргкамітэт сьвята ўвайшлі чыноўнікі і старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. А намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Усевалад Сьцебурака расказаў, што афіцыйнага запрашэньня на сьвята іхны альтэрнатыўны саюз не атрымліваў.