9 чэрвеня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску судзьдзя Ала Бардзюкова працягнула разгляд адміністрацыйнай справы актывісткі «Сумленнай улады» Надзеі Куканос, якую зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні і абразе супрацоўніка міліцыі падчас выкананьня ім службовых абавязкаў (КаАП, артыкул 23.4 і артыкул 23.5).

Вяртаньне пасьля двухгадовага зьняволеньня Ганны Шарэйкі пакуль не дапамагло Віцебскай бройлернай фабрыцы аднавіць долю на рынку. Пад кіраўніцтвам экс-сэнатара ў першым квартале віцебская бройлерка апынулася адным з двух буйных прадпрыемстваў галіны, якія скарацілі аб'ёмы ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.

Крымінальная справа паводле часткі 1 артыкулу 205 КК (крадзеж) распачатая ў дачыненьні да дзесяціклясьніка адной са школаў Віцебску. Агульная сума шкоды, нібыта нанесенай дзесяціклясьнікам, склала 2 рублі 35 капеек.

Адміністрацыйная справа, якая разглядалася 6 і 7 чэрвеня ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску, тычылася старшыні генэральнага савету па стварэньні міжнароднага грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу» Пятра Іванова. Яго абвінавачвалі ў нанясеньні лёгкіх цялесных пашкоджаньняў судовай выканаўцы.

Затрыманая 5 чэрвеня віцебская актывістка Надзея Куканос, якая нібыта стала сьведкай міліцэйскага бязьмежжа, выйшла на волю. Перад тым яна правяла ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня.

У судзе гораду Глыбокае працягваецца разгляд крымінальнай справы аб незаконнай міграцыі. У аўторак, 6 чэрвеня, у судзе пракурорам зачытваліся паказаньні сьведак і аглядаліся рэчавыя доказы. Адзін з падсудных, як мы паведамлялі раней, брытанскі падданы.

Адкрываючы ў верасьні 2014 году агульнагарадзкую пляцоўку для выгулу сабакаў у мікрараёне «Поўдзень-1», мясцовыя ўлады наўрад ці думалі, што яна стане галаўным болем ня толькі для жыхароў дамоў №7, корпус 1 і №7, корпус 2 па вуліцы Чкалава.

Кожны грамадзянін нашай краіны можа паўдзельнічаць у вырашэньні праблемы ўцекачоў. Праблемы, якая яшчэ нядаўна здавалася для нас неактуальнай. Але глябалізацыя не пакідае ў баку і Беларусь.

Выстава атрымала назву «На парозе дарослага жыцьця», а «фотамадэлямі» сталі выхаванцы Сеньненскай школы-інтэрнату. Яны распавялі арганізатарам пра тое, чаго чакаюць ад свайго далейшага лёсу, пра што яны мараць, што іх непакоіць і палохае.

Крымінальная справа за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў распачатая ў дачыненьні да жыхара Віцебску, паведамілі ў пракуратуры абласнога цэнтру.