У Віцебску працягнуцца курсы «Мова нанова». Пры катэдральным касьцёле Езуса Міласэрнага 13 сьнежня адбудуцца першыя заняткі ў новым сэзоне. На занятках будзе разгледжаная тэма «Каляды».

Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прызнаў банкрутам ААТ «Гарадоцкі райаграпрамснаб» і адкрыў у дачыненьні да даўжнiка ліквідацыйную вытворчасьць, паведаміў судзьдзя Эрык Багдасараў.

У Менску суд задаволіў скаргу на пратакол ДАІ, раней складзены ў дачыненьні да пробашча касьцёла Сьвятога Антонія ў Віцебску. Ксёндз Вячаслаў Барок быў аштрафаваны 1 ліпеня на каталіцкім фэсьце ў Будславе за незаконную паркоўку. Каля касьцёла была арганізаваная стаянка машын сьвятароў, але віцебскага ксяндза супрацоўнікі ДАІ не прапусьцілі да гэтай стаянкі і аштрафавалі.

Аказваецца, тэрыторыя каля чыгуначнай станцыі «Лучоса» ў Віцебску – гэта ня толькі месца паломніцтва дачнікаў і аматараў адпачынку ў лесе. Туды накіроўваюцца і ўладальнікі хатніх жывёл, каб праводзіць сваіх гадаванцаў у апошні шлях.

Недзе сто жыхароў Віцебску прыйшлі на сустрэчу з прадстаўнікамі гарвыканкаму, прызначаную на 13 кастрычніка. Сустрэча адбылася ля пляцоўкі ў парку Партызанскай славы, агароджанай дзеля будаўніцтва Сафійскага сабору.

Як павялічыць продажы, выйсьці на новыя рынкі збыту, прыцягнуць кліентаў? На гэтыя і многія іншыя пытаньні атрымалі адказ удзельнікі сэмінару-практыкуму. Для прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу яго арганізавалі камітэт эканомікі Віцебскага аблвыканкаму і райвыканкам, а правялі спэцыялісты інкубатара малога прадпрымальніцтва ТАА Прававая група «Закон і Парадак».

Гандлёвая сетка «Віцебскія прадукты» дасталася канцэрну ААТ «Віцебскмясамалпрам» у сумным стане, што не маглі не заўважыць нават самыя ляяльныя пакупнікі.

Міністэрства фінансаў у сваёй справаздачы пра дзейнасьць акцыянэрных таварыстваў за другі квартал 2016 году падало несуцешныя лічбы па Талачынскім раёне.

14 кастрычніка ў будынку помпавай устаноўкі дэпарафінізацыі адкрытага акцыянэрнага таварыства «Нафтан» у Наваполацку адбыўся пажар.

У Шумілінскім раёне 104 чалавекі прызнаныя абавязанымі вяртаць дзяржаве грошы, якія тое ў сваю чаргу выдаткавала на ўтрыманьне іх дзяцей у прытулках. Такія лічбы былі агучаныя падчас паседжаньня каардынацыйнага савету па выкананьні дэкрэту Аляксандра Лукашэнкі №18 датычна дадатковых захадаў па дзяржаўнай абароне дзяцей, сем'і якіх зьяўляюцца праблемнымі.