«Адвёз жонку на фітнэс – заходзь да нас, ты таксама можаш накачацца», – заклікае «Рюмочная», што адкрылася ў Віцебску побач зь дзіцячым крамай і трэнажорнай заляй.

«Наша прадпрыемства прыбытковае, зарплаты па чатыры мільёны ў рабочых, але 250 чалавек могуць застацца на вуліцы», – распавядае рабочая пастаўскага прадпрыемства «Беліт», якое ўваходзіць у Свабодную эканамічную зону «Віцебск».

Калі ў Беларусі за 10 месяцаў бягучага году азначылася тэндэнцыя зьніжэньня злачыннасьці сярод непаўналетніх, то на Віцебшчыне назіраецца адваротная карціна. Больш таго, павялічылася колькасьць учыненых падлеткамі асабліва цяжкіх злачынстваў.

11 лістапада ў судзе Першамайскага раёну Віцебску аднавіўся працэс па справе былога намесьніка начальніка ўпраўленьня ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Самуля, які абвінавачваецца ў атрыманьні хабару і перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

Царкоўны трыкстар, сьпікер і апалягет, абаронца Наваросіі – так  пазыцыянуе сябе Павал Шульжонак на сваёй старонцы «УКантакце».  9 лістапада ён зьбіраўся наведаць Віцебскдзеля ўдзелу ў Міжнародным царкоўна-грамадзкім і навукова-асьветніцкім Ірынінскім форуме «Духоўныя асновы славянскага сьвету», але на мерапрыемстве так і не зьявіўся.

10 лістапада ў Аршанскім судзе судзьдзя Іна Кохава пакарала сябра партыі БНФ Віталя Паўлава штрафам у памеры дзьвюх базавых велічыняў за «нецэнзурную лаянку» на выбарчым участку падчас сёлетняй парлямэнцкай кампаніі. Паводзіны апазыцыйнага актывіста былі кваліфікаваныя, як адміністрацыйнае правапарушэньне паводле артыкулу 17.1 КаАП («Дробнае хуліганства»).

У Полацкім раёне 12 лістапада адбыўся чарговы суботнік. Мясцовыя ўлады абавязалі прадпрыемствы правесьці яго зь пералічэньнем заробленага на рахунак КУП «ЖКГ г. Полацку». Напярэдадні мерапрыемства Свабодны прафсаюз, які дзейнічае на ААТ «Полацак-Шкловалакно», зьвярнуўся ў райвыканкам з заявай пра недапушчэньне прымусовай працы падчас правядзеньня суботнікаў.

У выніку трэцяга расьсьледаваньня па факце гібелі рабочага вінаватымі прызналі майстра ўчастку і галоўнага інжынэра будаўнічага ўпраўленьня. Да гэтага ў сьмерці абвінавачвалі самога работніка. Паводле рашэньня суду, прадпрыемства абавязанае выплаціць кампэнсацыю родным загінулага.

Заўсёднікі культавага віцебскага арт-пабу «Торвальд» расчараваныя: на дзьвярох зьявілася абʼява, што праца ўстановы прыпынілася. Паб аказаўся не даспадобы суседзям, на іхныя скаргі вымушаныя былі рэагаваць органы кантролю. Зрэшты, заснавальнікі абяцаюць адкрыць паб на новым месцы да канца лістапада.

Прафсаюз РЭП прыйшоў у Воршу ў 2008 годзе, калі ў горадзе стварылася «прафсаюзная суполка». У суполку да сёньняшняга дня уваходзіла 14 чалавек, а для стварэньня арганізацыі трэба, як мінімум, 15. Менавіта з мэтай стварэньня прафсаюзнай арганізацыі ў Воршу 5 лістапада прыехаў кіраўнік РЭП Генадзь Фядыніч.