На Віцебшчыне выявілі адразу некалькі педафілаў
З 30- кастрычніка ў вобласці абвешчаныя дадатковыя захады па супрацьдзеянні злачынствам супраць полавай недатыкальнасці. І літаральна праз некалькі дзён міліцыянты далі справаздачу па выяўленні педафілаў – у Віцебску, Оршы і ў Наваполацку.
За “незаконны” пікет улады пакаралі арыштам жыхара Наваполацка
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 27 кастрычніка за правядзенне несанкцыянаванага ўладамі пікетавання пакарала адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 13 сутак шматдзетнага бацьку Дзмітрыя Старажова.
У Віцебскім рэгіёне зафіксаваны рост інфекцыйнага захворвання, звязанага з укусамі кляшчоў
За 10 месяцаў 2023 года ў вобласці спецыялістамі было зарэгістравана 55 выпадкаў клешчавога барэліёзу (хваробы Лайма), з іх 13 - звязаны з укусамі ў восеньскі перыяд мінулага года. Спецыялістамі мясцовага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя даследавана 357 кляшчоў, з іх 214 (60%) інфіцыраваны барэліямі, мікраарганізмамі, якія выклікаюць хваробу Лайма.
Польскую праваабарончую прэмію атрымаў палітвязень Анджэй Пачобут
Беларускі палітвязень, актывіст польскай меншасці, які зараз адбывае пакаранне ў Новаполацкай калоніі №1 Анджэй Пачобут, стаў лаўрэатам польскай праваабарончай прэміі. 20-я цырымонія ўручэння прэміі імя Серджыа Віера ды Мелу — вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека прайшла ў Кракаве.
Падвысілі аршанскую суддзю Святлану Кузьмічонак, якая выносіла палітычна матываваныя прысуды. Яе перавялі ў Віцебск
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў». На павышэнне пайшлі некаторыя з тых, хто шчыраваў на палітычных справах. Сярод іх – прадстаўніца суда Оршы і Аршанскага раёна Святлана Кузьмічонак, якую перавялі працаваць у суд Кастрычніцкага рёна Віцебска. Летась у верасні ёй падвысілі да 4-га разраду кваліфікацыйны клас, а сёлета, пасля яшчэ шэрагу абвінаваўчых рашэнняў па палітычных справах, «забралі ў вобласць».
Палітвязня Бераснева абследвалі дактары, і вярнулі без лекавання ў калонію
Максім Пазнякоў, які знаходзіцца за мяжой і часова выконвае абавязкі старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), паведаміў падрабязнасці і апошнія навіны ад Васіля Бераснева, праваабаронцы з Воршы, прызнанага палітычным зняволеным.
Зацвердзілі ахоўныя зоны «Гістарычнага цэнтра г. Полацка». Ужо пасля таго, як на тэрыторыі Верхняга замка размясцілі кадэцкую вучэльню.
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Гістарычны цэнтр г. Полацка" і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Полацка зацверджаны Пастановай Міністэрства культуры №133. Яна ўступіла ў сілу 27 кастрычніка.
За «экстрэмізм» улады арыштавалі жыхара Браслава
Суддзя суда Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 9 кастрычніка за распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі ў сацыяльных сетках пакараў адміністрацыйным арыштам на 10 сутак машыніста Пятра Ластоўскага.
Праваабаронца Судаленка: "Памілуха" для палітычных – пісаць ці не!
Былы палітзняволены папраўчай калоніі №3 (Віцьба) юрыст Леанід Судаленка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Фэйсбук” апублікаваў пост, у якім выклаў свае думкі пра тое, ці трэба “палітычным”, якія знаходзяцца за кратамі, падаваць прашэнне да ўладаў аб датэрміновым вызваленні. Ніжей прыведзены разважанні праваабаронцы.
«Беларускі саюз жанчын» стварыў у Віцебску «клуб для ўмацавання сямейных каштоўнасцяў»
Клуб мае статус абласнога і называецца «Счастье». Ён мае задачу садзейнічаць умацаванню інстытуту традыцыйнай сям“і, падтрымцы мацярынства і дзяцінства – так пішуць афіцыйныя віцебскія СМІ. Урачыстае адкрыццё правялі, які і варта было чакаць, з вялікай помпай – у канцэртым зале «Віцебск». На ўрачыстай частцы найбольш важным удзельнікам – начальнікам і кіраўнікам рознага рангу – уручылі клубныя пасведчанні, а потым для ўсіх быў вялікі канцэрт мастацкай самадзейнасці. Чым канкрэтна будзе займацца клуб, створаны для ўмацавання сямейных каштоўнасцяў, выразна не прагучала.