Яшчэ пры канцы жніўня адміністрацыяй Кастрычніцкага раёну Віцебску былі сфармаваныя ўчастковыя камісіі па выбарах прэзыдэнта краіны. На першы погляд, усё зроблена ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Толькі вось ніякімі законамі не прадугледжана, каб участковыя камісіі фармаваліся паводле вытворчага прынцыпу.

Актывіст Пётар Іваноў зь Віцебску дамогся частковага задавальненьня свайго пазову да казны Рэспублікі Беларусь. Дзяржава абавязаная выплаціць яму кампэнсацыю прычыненай маральнай шкоды ў памеры 25 000 000 рублёў. Такое рашэньне вынес суд Кастрычніцкага раёна Віцебску пад старшынствам намесьніка старшыні суду Алены Папковай.

Праваабаронца Валер Місьнікаў мяркуе, што ўсё тое, што адбылося пасьля зьнікненьня яго імя са сьпісу сяброў участковай камісіі №17 гораду Віцебску можна расцаніць, як бязьдзейнасьць прадстаўнікоў судовай улады ў пэрыяд выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі. Пракурорскія чыноўнікі наўмысна самаўхіліліся ад выкананьня ўскладзеных на іх дзяржавай абавязкаў па наглядзе за ходам выбарчага працэсу.

Віцебская пэнсіянэрка Тацьцяна Сушкевіч не змагла знайсьці дапамогі ў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Віцебскай Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Сяргея Бохана. Дэпутат не спыніў высяленьне пэнсіянэркі зь ведамаснага інтэрнату, які належыць ААТ «Віцебскаблаўтатранс».

21 верасьня Тацьцяна Караткевіч у чарговы раз завітала ў Віцебск. Спачатку яна наведала агітацыйны пікет, выстаўлены ў яе падтрымку на бульвары ля сярэдняй школы №46, што ў мікрараёне Білева. Мінакоў было няшмат, і таму асноўная сустрэча з выбарцамі адбылася ў актавай залі СШ №31.

Актывістам грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» стала вядома пра яшчэ адно імавернае месца масавых расстрэлаў рэпрэсаваных беларускіх грамадзян пры канцы трыццатых гадоў мінулага стагодзьдзя. У якасьці асноўнага сьведкі меркаваных забойстваў у Цёплым лесе ля вёскі Лужасна выступіў 84-гадовы жыхар Віцебску Генадзь Сакалоў.

13 верасьня Мёры сталі сапраўднай шматнацыянальнай дзяржавай. Сюды зь Віцебшчыны зьехаліся прадстаўнікі розных дыяспар.

Каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі БХД выклікалі ў Віцебскую абласную пракуратуру, каб узяць тлумачэньні пра яе аповед, працытаваны на сайце bchd.info. Актывістка распавяла, што жыхары Віцебску казалі ёй, нібыта ў бацькоў, чые дзеці вучацца ў сярэдняй школе number 38, бралі расьпіскі, што яны прагаласуюць на прэзыдэнцкіх выбарах за Аляксандра Лукашэнку.

Ураджэнец Воршы мастак Мікола Купава зьвярнуўся да грамадзкасьці з адкрытым лістом, у якім заклікае зьвярнуць увагу на праблему адраджэньня аршанскага кляштару базылянаў. Мастак адзначае, што гаспадары гэтага помніку архітэктуры XVIII  стагодзьдзя, які ўжо 10 год стаіць бяз даху і разбураецца, абсалютна абыякавыя да стану будынку. Рэстаўрацыя, распачаць якую абяцалі яшчэ ў красавіку, так і не пачалася.

Дваццаць гадоў таму Вера Сьцепанішчава была сярод тых журналістаў Віцебшчыны, якія трапілі на ўстаноўчы зьезд Беларускай асацыяцыі журналістаў і дзякуючы намаганьням якіх паўстала незалежная беларуская журналістыка. Сёньня з нагоды дваццацігодзьдзя БАЖу яна ласкава пагадзілася адказаць на пытаньні карэспандэнта Віцебскай вясны.