Як адзначыла  маёр міліцыі Лепельскага РАУС Яўгенія Свідзінская мясцовай раёнцы, у  Беларусі пачала абазначацца праблема несанкцыянаванага выкарыстання паветранай прасторы ўладальнікамі (карыстальнікамі) авіямадэляў  у межах устаноўленых забароненых зон, а таксама на вышыні, якая перавышае 100 метраў ад узроўню зямлі.

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 18 ліпеня пастанавіла арыштаваць на 13 сутак работніка ААТ «Нафтан» Сяргея Шалавіна, за тое, што ён у сацыяльнай сетцы распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы. Адміністрацыйная справа бела разгледжана без удзелу «правапарушальніка».

1 жніўня ў Віцебску адбылося паседжанне калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці, на якім былі падведзены вынікі працы гэтага дзяржаўнага воргана за студзень-чэрвень 2023 года.

У студзені-чэрвені суб'екты недзяржаўнага сектара эканомікі сфарміравалі 31 працэнт даходаў кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці. Гэтыя дадзеныя абнародавала абласная падатковая інспекцыя.

Праваабаронцам стала вядома, што Вольгу Брыцікаву, былую старшыю незалежнага прафсаюзу ААТ «Нафтан», вінавацяць паводле ч. 1 арт. 361 КК РБ (Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрадзе дзяржаве, або здзяйснення акта тэрарызму або дыверсіі, або ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь). Аляксандра Кухаронка вінавацяць паводле таго ж артыкула, але па каторай частцы – звестак няма.

У Браслаўскім райвыканкаме на днях правёў прыём грамадзян намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус. На сустрэчу з віцебскім чыноўнікам прыйшло толькі двое грамадзян. Піша сайт браслаўскай раёнкі braslav-star.by. Абодва звароты датычыліся дарожнай галіны.

Валанцеры прааналізавалі працу суда Першамайскага раёна Віцебска і высветлілі, што суддзя Наталля Карабліна толькі за адзін дзень 26 чэрвеня асудзіла 5 чалавек па палітычных адміністрацыйных справах. Усіх прызнала вінаватымі і пастанавіла накіраваць пад арышт на тэрміны ад 10 да 15 сутак. Агулам атрымалася 65 сутак зняволення, прычым паводле «гендэрнага падыходу» суддзя накіроўвала за краты мужчын на 15 сутак, а жанчын – на 10.

Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер адбыў 15-суткавы арышт, прысуджаны яму паводле арт. 24.23 КаАП. Незаконным пікетаваннем Верхнядзвінскі райсуд у асобе суддзі Таццяны Куклінай прызнаў наяўнасць налепкі ў «Пагоняй» у пашпарце Барыса Хамайды. Налепку заўважыў памежнік, які правяраў дакументы на выхадзе з цягніка Полацк-Бігосава. Па яго ініцыятыве 75-гадовы актывіст, які збіраўся ў Бігосаве далучыцца да пешай пілігрымкі ў Росіцу, быў затрыманы і асуджаны.

Паводле праваабаронцаў, затрыманне, меркавана, адбылося 11 жніўня. Вольга Брыцікава, былая старшыня незалежнага прафсаюзу ААТ «Нафтан», была на лецішчы калі па яе прыехалі супрацоўнікі АМАПу. Абодвух затрымалі ў межах крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

21 ліпеня Наталля Барысавец прысудзіла штраф памерам 1110 рублёў шматдзетнай маці, пакараўшы яе за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. І літаральна праз два тыдні яе прадстаўлялі на новай пасадзе новаму калектыву – яна стала старшынёй Сенненскага раённага суда. Былую старшыню Інну Досаву ссунулі ў шэраговыя суддзі.